Веснавая сяўба — з захаваннем тэхналогій

У мінулы чацвер, 11 красавіка, на базе СВК “Чырвоны баец” адбыўся раённы семінар-практыкум па правядзенні веснавой сяўбы. Практычная частка прайшла пад кіраўніцтвам дырэктара вучэбнага цэнтра камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, кандыдата тэхнічных навук кафедры сельскагаспадарчых машын Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі Якава Яроцкага.
На пачатку работы семінара, у якім прымалі удзел кіраўнікі сельгасарганізацый, спецыялісты агранамічных і інжынерных службаў гаспадарак, старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў акрэсліў задачы на прадстаячую пасяўную кампанію. Ён адзначыў, што на працягу некалькіх год запар памеры пасяўных плошчаў пад яравую сяўбу ў раёне істотна не мяняюцца. Пры гэтым з года ў год плануемыя аб’ёмы ўраджаю збожжавых, зернебабовых і кукурузы павялічваюцца. Сёлета на тых жа плошчах аграрыі раёна павінны атрымаць на 19% больш намалоту ў амбарнай вазе, чым за леташні год, а гэта 78815 тон збожжа.
Асаблівасцю сёлетняй вясенне-палявой кампаніі з’яўляецца кароткі спрыяльны для сяўбы перыяд. Для таго, каб не было збояў, важна максімальна захоўваць тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур.
Падчас практычнай часткі, якая праходзіла на мехдвары СВК “Чырвоны баец”, Якаў Яроцкі звярнуў увагу прысутных на небаходнасць састаўлення графікаў праверкі на бягучым тыдні ўсіх гаспадарак па выніках дадзеных практычных заняткаў. На думку кандыдата тэхнічных навук, толькі пры ўмове, што ўсё ўбачанае і пачутае будзе ўкаранёна ў практыку, рэзультат атрымаецца станоўчым.
— У сельскай гаспадарцы ёсць два галоўныя параметры: своечасовасць і якасць, — адзначыў Якаў Яроцкі. — Калі іх не выконваць, поспехаў не будзе.
Больш падрабязна кандыдат тэхнічных навук спыніўся менавіта на якасці вясенне-палявых работ. У гаспадарках павінны быць распрацаваны і зацверджаны параметры якасці на кожны тэхналагічны працэс.
У дапамогу пры рабоце гаспадаркі атрымалі распрацаваныя Якавам Яроцкім карты тэхнала-гічнай настройкі тэхнікі.
Затым удзельнікі семінара-практыкума агле-дзелі сельгастэхніку, падрабязна разабраліся з асаблівасцямі яе настройкі. Падчас абмеркавання была спынена ўвага на пытаннях аплаты працы і харчавання аграрыяў у перыяд пасяўной кампаніі.
Плянарнае пасяджэнне прайшло ў Паўлавіцкім СДК. Уладзімір Піскіжаў падкрэсліў важнасць скрупулёзнага састаўлення і карэкціроўкі графікаў загрузкі тэхнікі. Трэба мець магчымасць па кожнай сельгасарганізацыі бачыць, у якія тэрміны, пры якой нагрузцы будуць праводзіцца веснавыя палявыя работы. Гэтыя графікі важныя і ў тым выпадку, калі некаторым гаспадаркам спатрэбіцца дапамога ў тэхніцы сельгасарганізацый, якія будуць спраўляцца з сяўбой больш хуткімі тэмпамі.
Сур’ёзна стаіць пытанне правядзення медыцынскіх аглядаў працаўнікоў, якія будуць заняты на палявых работах. На думку Уладзіміра Піскіжава, не ўсе кіраўнікі сельгасарганізацый з належнай увагай і адказнасцю паставіліся да гэтага пытання, а здароўе людзей павінна быць на першым плане.
Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Мікалай Пад’ялоўскі падрабязна спыніўся на асноўных пазіцыях падрыхтоўкі да веснавой сяўбы. У прыватнасці, на пытанні выбаркі элітнага насення збожжавых і зернебабовых культур з абласной базы. На 11 красавіка было завезена насення 17% да плана, да выбаркі пры-ступілі толькі чатыры гаспадаркі: СВК “Бераснёўскі”, “Калгас “Ніва”, РУП “Жылічы” і СГФ “Чыгірынка”. Мікалай Баніфацьевіч нагадаў, што час ідзе, таму астатнім сельгасарганізацыям трэба актывізаваць гэтую работу, своечасова вы-браць элітнае насенне.
Сёлета патрэба ў насенні шматгадовых траў складае 89 тон, у тым ліку бабовых — 29 тон. Забяспечанасць — 100%. А вось патрэба ў насенні люцэрны — 5 тон — на 11 красавіка выбрана толькі 50%, у гэтым накірунку трэба папрацаваць СВК “Добасна-агра”, РУП “Жылічы” і райаграпрамтэхзабеспячэнню.
Пад ураджай 2013 года сельгасарганізацыям раёна трэба мець 217 тон насення кукурузы, на дзень правя-дзення семінара было назапашана 48,4%. З выдзеленых 79 тон насення кукурузы беларускай вытворчасці прыступілі да выбаркі толькі тры гаспадаркі, выбрана 33,5 тоны. Завяршыць выбарку неабходна на бягучым тыдні.
Сёлета неабходна нарыхтаваць 10504 тоны дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў. Па стане на 10 красавіка ў наяўнасці было 86% ад плануемага. Мікалай Пад’ялоўскі адзначыў, што, па магчымасці, сельгасарганізацыям адразу пасля пачатку падкормкі трэба актывізаваць вывазку мінеральных угнаенняў з базы.
Падводзячы вынікі работы семінара-практыкума, Уладзімір Піскіжаў адзначыў, што часта надвор’е ўмешваецца ў планы людзей, аднак, калі пры гэтым мы ў дадатак самі парушаем тэхналогію вырошчвання збожжавых і зернебабовых, то страты ўраджаю павялічваюцца ў квадраце. У раёне будзе нала-джаны жорсткі кантроль за захаваннем усіх тэхналагічных працэсаў.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.