Выбраны старшыня праўлення райспажыўтаварыства
На пасаду старшыні праўлення райспажыўтаварыства выбрана Святлана Рыхардаўна САРОКА.
Нарадзілася С.Р.Сарока ў в.Дубцы Кіраўскага раёна ў 1968 годзе. У 1986 годзе закончыла Гомельскі кааператыўны тэхнікум, а ў 1992 годзе без адрыву ад вытворчасці — Гомельскі кааператыўны інстытут.
Уся працоўная дзейнасць Святланы Рыхардаўны звязана з раённым спажывецкім таварыствам. Пачынала з пасады таваразнаўцы Любоніцкага спажыўтаварыства, потым працавала загадчыкам магазіна ў в.Дубцы Баравіцкага спажыўтаварыства, намеснікам дырэктара УАГП “Каапгандаль”, дырэктарам размеркавальных складоў, выконваючым абавязкі намесніка старшыні райспажыўтаварыства па гандлі, першым намеснікам старшыні праўлення райспажыўтаварыства, выконваючым абавязкі старшыні праўлення райспажыўтаварыства.