Галоўныя дзяржаўныя сімвалы

12 мая, у Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, ля будынка раённага выканаўчага камітэта адбылася ўрачыстая цырымонія падняцця Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і флага Кіраўскага раёна. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі і работнікі арганізацый, устаноў горада, супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, вучні школ райцэнтра.
Прысутных вітаў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў. У сваёй прамове ён падкрэсліў вялікае значэнне галоўных сімвалаў нашай краіны, важнейшых атрыбутаў суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь, з якімі мы ўпэўнена ідзём наперад да агульнай мэты — пабудовы моцнай і квітнеючай дзяржавы.
Ад імя маладога пакалення словы павагі да галоўных дзяржаўных сімвалаў выказала вучаніца СШ №1 Настасся Максіменка.
Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена пераможцы раённых алімпіяд, абласных і рэспубліканскіх турніраў інтэлектуальных гульняў вучаніцы 11 класа СШ №1 Алене Русецкай, флаг Кіраўскага раёна — капітану каманды па валейболе, прызёру абласных і рэспубліканскіх гульняў Крысціне Ермалаевай.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.