Летняя занятасць школьнікаў

Праз тыдзень апошні ў гэтым навучальным годзе школьны званок абвясціць аб пачатку самых любімых і доўгачаканых, працяглых летніх канікулах. Аб тым, чым будуць заняты школьнікі ў гэты час, нам паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Траццякова.
Па папярэдніх дадзеных, у летні перыяд арганізаваным аздараўленнем будуць ахоплены 1450 хлопчыкаў і дзяўчынак, што складае 69,1% ад агульнай колькасці школьнікаў раёна.
855 рабят адпачнуць у лагерах з дзённым знаходжаннем, работа якіх будзе наладжана на базе 14 устаноў адукацыі раёна.
У Паўлавіцкай, Мышкавіцкай і Дабаснянскай сярэдніх школах плануецца арганізаваць тры лагеры працы і адпачынку.
370 вучняў школ раёна, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ДЮСШ выказалі жаданне прайсці аздараўленне ў перасовачных палатачных лагерах з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам па 9 дзён. Гэтыя лагеры будуць дзейнічаць напрацягу ўсяго лета.
180 дзяцей адправяцца адпачываць у загарадныя лагеры.
З ліку вучняў СШ №1 і гімназіі будуць арганізаваны два буд-атрады, якім даручаць добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак.
А вось рабяты з Чыгірын-скай СШ і Барчыцкага ДССШ залічаны ў сельгасатрады і падчас уборачнай кампаніі будуць працаваць на збожжатоках у аграгарадках Стайкі і Барчыцы.
80 хлопчыкаў і дзяўчынак з пяці ўстаноў адукацыі плануецца ахапіць другаснай занятасцю.
Акрамя таго, будзе нала-джана дзейнасць валанцёрскіх груп, атрадаў па збору грыбоў і ягад, вытворчых і сельскагаспадарчых брыгад, педатрадаў з ліку старшакласнікаў.
Аздараўленнем у летні перыяд мяркуецца ахапіць і рабят, якія стаяць на прафілактычных і іншых уліках.
Падрыхтавала
Яўгенія БЯЛЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.