Стаць кіраўніком у АПК — гэта рэальна!

Адным з накірункаў дзейнасці аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама з’яўляецца фарміраванне рэзерву кіруючых кадраў з улікам патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2004 года №354 “Аб рабоце з кіруючымі кадрамі ў сістэме дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый”. Мэтай стварэння рэзерву з’яўляецца своечасовае фарміраванне кадравага корпуса, падрыхтаванага для кіруючай дзейнасці ў сучасных умовах.
Відавочна, што немагчыма дасягнуць высокай эфектыўнасці ў рабоце арганізацыі без кіраўнікоў, якія валодаюць сучаснымі ведамі і навыкамі паспяховага вырашэння ўпраўленчых задач. Менавіта таму адным з прыярытэтных накірункаў работы аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама з’яўляецца мэтанакіраваная падрыхтоўка маладога рэзерву.
З гэтай мэтай напрыканцы сакавіка на базе СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага прайшоў семінар-вучоба маладых спецыялістаў, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на замяшчэнне пасад кіраўнікоў сельгас-арганізацый раёна. Гэта галоўныя інжынеры, заатэхнікі, эканамісты і галоўныя аграномы сельгаспрадпрыемстваў раёна.
У гэты дзень удзельнікі семінара наведалі структурныя падраздзяленні СПК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, сярод якіх былі цяплічная гаспадарка, агароднінасховішча, ферма “Мышкавічы”. Падчас наведвання аб’ектаў удзельнікі семінара знаёміліся з вытворчымі працэсамі на наведваемых аб’ектах, з умовамі працы і адпачынку яго работнікаў.
Пасля экскурсіі для ўдзельнікаў семінара была арганізавана сустрэча, падчас якой яны мелі магчымасць пачуць тлумачэнні на цікавячыя іх пытанні. Аб асноўных накірунках развіцця сель-скагаспадарчай галіны раёна ў бягучым годзе расказала прысутным начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Русецкая. На пытанні, якія тычыліся дзейнасці СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, адказвалі намеснік старшыні гаспадаркі па жывёлагадоўлі Аляксандр Сухадольскі і галоўны аграном Аляксандр Жылінскі. З умовамі працы, быту і адпачынку работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна пазнаёміў прысутных старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.
Вынікі семінара-вучобы падвяла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля Суравец.
Быў паказаны відэа-фільм аб Кіраўскім раёне.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.