Творчасць без межаў

Адной з ключавых фігур любога адукацыйнага працэсу з’яўляецца настаўнік. Менавіта ад яго залежыць развіццё творчай прыроды, густу і выхавання дзяцей, стварэнне ўмоў іх будучага прафесійнага станаўлення.
Работа педагогаў школы мастацтваў накіравана не толькі на працэс навучання, але і на асобасную, творчую дзейнасць. Выступаючы ў якасці індывідуальнага выканаўцы або ўдзельніка творчага калектыву, настаўнік, перш за ўсё, падае прыклад вучням, якія, назіраючы за яго творчай дзейнасцю, не проста захапляюцца, ганарацца сваім настаўнікам, але і імкнуцца скапіраваць, пераняць прафесійна-тэхнічныя навыкі, уменне трымацца на публіцы.
Педагагічны калектыў дзіцячай школы мастацтваў жыве актыўнай творчай дзейнасцю. Кожны настаўнік з’яўляецца творчай індывідуальнасцю, пастаянна ўдасканальвае свае навыкі, падыходы ў рабоце.
Варта адзначыць, што ў састаў кіраўніцтва і педкалектыву ўваходзяць выпускнікі школы розных гадоў. Сёння гэта — калегі, якія працуюць у адной творчай сям’і, якая складаецца з трох пакаленняў.
Калектыў школы прадстаўляе некалькі аддзяленняў мастацка-эстэтычных накірункаў дзейнасці: музычнага, выяўленчага, харэаграфічнага і тэатральнага. Яны вызначаюцца не толькі сваімі індывідуальнымі майстрамі і выканаўцамі, але і творчымі калектывамі.
Настаўнікі выяўленчага накірунку дзейнасці, як вопытныя і творчыя педагогі, працуюць не толькі ў галіне асноў выяўленчай граматы (малюнак, жывапіс, графіка), але і ў народнай творчасці: станкавы жывапіс, бацік, выцінанка і іншых відах прыкладнога мастацтва. Узначальвае калектыў А.С.Якавенка, член Беларускага Саюза мастакоў. Яна рэгулярна дэманструе свае работы на выставах раённага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Л.В.Каранкевіч — настаўнік, які валодае талентам мастака-афарміцеля, прыносіць карысць не толькі школе, але і раёну, а таксама плённа працуе з тканінай. Пад кіраўніцтвам гэтых творчых асоб навучаецца і ўдасканальвае ўзровень мастацкага майстэрства маладое пакаленнне педагогаў.
Асноўны кантынгент настаўнікаў школы ўяўляе калектыў музычнага накірунку дзейнасці. Ён падзяляецца на тры аддзяленні, якія ўзначальваюць: эстрадна-харавое — С.К.Шакарава, настаўнік харавых дысцыплін, кіраўнік узорнага хору старшых класаў, кіраўнік вакальнага ансамбля “Праменьчыкі”; інструментальнае (струнна-смычковыя інструменты) — Ж.К.Каранкевіч, настаўнік па класе віяланчэлі, кіраўнік ансамбля юных віяланчэлістаў, інструментальнае (народныя, духавыя і ўдарныя інструменты)— Ж.Ю. Кудзіна, настаўнік па класе акардэона, кіраўнік ансамбля баянаў-акардэонаў, індывідуальны выканаўца.
Усю творчую работу настаўнікаў музычнага накірунку можна адсачыць па канцэртным жыцці раёна. Яны з поспехам выступалі на злёце перадавікоў народнай гаспадаркі раёна, святкаваннях Дня абаронцаў Айчыны і Дня жанчын, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, выязных канцэртах для работнікаў сельскай гаспадаркі, удзельнічалі ў канцэртных і творчых мерапрыемствах раённага Дома культуры.
З асаблівай індывідуальнасцю і творчым падыходам працуюць настаўнікі больш маладога пакалення: М.С.Севярын, Д.С.Пятруша, Т.Ю.Цяшаева, У.У.Камарова. Яны ўяўляюць сабой, як індывідуальныя выканаўцы, так і ўдзельнікі вакальнага ансамбля.
Прыкладам для ўсяго калектыву з’яўляюцца, вызначаюцца прафесіяналізмам у рабоце салісты-вакалісты А.М. Дзенісенка, Ж.Ю. Кудзіна, саліст аркестра народных інструментаў, нязменны кіраўнік дзіцячага і дарослага духавых аркестраў не толькі школы, але і горада А.У.Хадакоў, кіраўнік аркестра народных інструментаў Н.І.Кавалёва.
Калектыў настаўнікаў харэаграфічнага і тэатральнага накірункаў дзейнасці дастаткова малады. Тут працуюць М.А.Шмурадка і С.В.Лаўрыненка. І, нягледзячы на невялікі вопыт практычнай работы, іх творчая дзейнасць і талент заўважаны не толькі ў раёне, але і вобласці. Гэтыя настаўнікі валодаюць усебаковымі талентамі, ім падуладныя чытанне, дэкламацыя, вакальнае і харэаграфічнае выкананне. За некалькі гадоў сваёй работы ў школе М.А.Шмурадка зарэкамендавала сябе як кіраўнік і ініцыятар творчага харэаграфічнага калектыву настаўнікаў з прыцягненнем моладзі з іншых арганізацый горада «Kerpi-Dence». Ён рэгулярна дэманструе сваю творчасць у раёне, як з паказам самастойных танцаў, так і танцавальнага афармлення да вакальных твораў.
Выхаванцы школы рэгулярна запрашаюцца для ўдзелу ў такіх значных мерапрыемствах, як Рэспубліканкі фестываль-кірмаш “Дажынкі”, Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці ў г.Клімавічы “Залатая пчолка”.
Творчая дзейнасць настаўнікаў школы не мае межаў. Яе багаж за гады існавання школы вялізны. Аднак галоўнае, што ёсць мэты і задачы, ёсць да чаго імкнуцца і ёсць чаму вучыць малодшае пакаленне вучняў.
Ірына ЧЫЖОНАК,
намеснік дырэктара дзіцячай
школы мастацтваў г.Кіраўска.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.