Віншуем!

30 красавіка старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік на ўрачыстым мерапрыемстве, якое адбылося ў Палацы культуры вобласці, уручыў спецыяльныя прэміі абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы. Прэміі прысуджаны 50 маладым людзям, дасягнуўшым высокіх рэзультатаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.
Прыемна, што сярод адзначаных прэміямі ёсць нашы землякі: у намінацыі “адукацыя” — Кірыл ДРОЗД, вучань гімназіі горада Кіраўска, у намінацыі “сацыяльная абарона насельніцтва” — Вольга МЕРЖЫЙ, дырэктар установы “Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.
У ходзе ўрачыстасцей адбылося ўшанаванне арганізацый, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у 2012 годзе. У ліку абласных лідараў — 24 арганізацыі. Пераможцам былі ўручаны пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару. Такога высокага гонару ўдастоена і ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу. Калектыў РАПТЗ на мерапрыемстве прадстаўляў дырэктар Мікалай ЧАРАНКОЎ.
Шчыра віншуем прадстаўнікоў нашага раёна з высокімі дасягненнямі, жадаем новых здзяйсненняў і перамог!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.