З удзячнасцю за мір і свабоду

Традыцыйна з нагоды майскай урачы-стасці — Дня Вялікай Перамогі — прадстаўнікі сацыяльнай службы і Савета ветэранаў раёна са словамі шчырай удзячнасці, цёплымі віншаваннямі і падарункамі наведваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На дадзены момант на ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама састаіць 46 ветэранаў.
Учора начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Свяцецкая, дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Мержый і старшыня раённага Савета ветэранаў Эма Карпук наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія страцілі сувязь са сваімі былымі працоўнымі калектывамі, Герояў Сацыялістычнай Працы. За кошт сродкаў Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання і стварэння безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб Магілёўскай вобласці на 2011 — 2015 гады да Дня Перамогі ім уручаны прадуктовыя пакеты.
Ветэраны вайны і Героі Сацыялістычнай Працы з цеплынёй сустракалі ганаровых гасцей, выказвалі ім шчырыя словы ўдзячнасці за тое, што не пакідаюць іх без увагі, дапамагаюць і цёплым словам, і матэрыяльна.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.