Быць студэнтам старэйшай ВНУ краіны — ганарова і прэстыжна!

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія сёння — вядучая ВНУ у нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь у галіне падрыхтоўкі кадраў для сельскай гаспадаркі.
Акадэмія па праву ганарыцца тым, што першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка — выпускнік яе эканамічнага факультэта.

На базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбыўся семінар для прадстаўнікоў СМІ рэспублікі, прысвечаны арганізацыі і асаблівасцям набору абітурыентаў у гэтую навучальную ўстанову.
За сваю шматгадовую гісторыю існавання (з 1840 г.) БДСГА падрыхтавала для АПК і іншых галін народнай гаспадаркі звыш 85 тысяч высока-кваліфікаваных спецыя-лістаў. 24-м з іх прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы, 2-м — Героя Савецкага Саюза, 16 — маюць званне “За-служаны дзеяч навукі і тэхнікі”, больш 60-ці — “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі”.
Сёння выпускнікоў БДСГА можна сустрэць ва ўсіх кутках нашай рэспублікі, у тым ліку і ў нашым Кіраўскім раёне, і далёка за яе межамі. Многія з іх сталі выдатнымі дзяржаўнымі дзеячамі, вучонымі, кіраўнікамі прадпрыемстваў, унеслі дастойны уклад у развіццё народнай гаспадаркі краіны. Звыш 40 выпускнікоў акадэміі ўзначальваюць ў раёнах Беларусі прэзідэнцкую “вертыкаль” (у тым ліку старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў), столькі ж працуе начальнікамі райсельгасхарчаў (у Кіраўску — Аляксандр Осіпаў), 3 — з’яўляюцца рэктарамі ВНУ, 21 — акадэмікамі і членамі-карэспандэнтамі НАН Беларусі.
Важная падзея ў жыцці ВНУ адбылася ў жніўні 2010 года, калі БДСГА атрымала сетрыфікаты Між-народнай арганізацыі па сертыфікацыі “IQNet” і Асацыяцыі па сертыфікацыі “Рускі рэгістр”, прызнаныя ў 37 краінах міру.
Сельгасакадэмія мае прадстаўніцтва ў Савеце па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі краін- удзельніц СНД, прынята ў Асацыяцыю аграрных універсітэтаў Скандынаўскіх і Балтыйскіх краін, удзельнічае ў праграме Балтыйскага ўніверсітэта “Устойлівае развіццё рэгіёна”.
Пачатак міжнароднага супрацоўніцтва акадэмія бярэ з 60-х гадоў мінулага стагоддзя, калі тут з’явіліся першыя замежныя студэнты. За гэты час установай падрыхтавана больш за 1800 спецыя-лістаў для 83 краін свету.
Навучальная ўстанова валодае высокім інтэлектуальным патэнцыялам, аб чым сведчыць і кадравы прафесарска-выкладчыцкі састаў. На 60 кафедрах працуе больш за 600 чалавек, з іх 40 дактароў навук і прафесараў, каля 300 кандыдатаў навук і дацэнтаў.
На 16 факультэтах вочнага і завочнага аддзяленняў навучаецца больш за 15 тысяч студэнтаў. На 14 факультэтах завочнага навучання ёсць магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю без адрыву ад вытворчасці.
Вядучымі факультэтамі з’яўляюцца: аграэкалагічны, агранамічны, зааінжынерны, факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі, меліярацыйна-будаўнічы, землеўпарадкавальны, эканамічны, факультэт бізнэса і права, бухгалтарскага ўліку.
У акадэміі шмат робіцца для таго, каб прэстыж ведаў будучых спецыялістаў заставаўся адным з самых высокіх. Так, за выдатную вучобу і актыўны удзел у навукова-доследнай рабоце Саветам акадэміі заснавана 14 імянных стыпендый выдатных вучоных, працаваўшых у БДСГА, у тым ліку — прэмія Максіма Гарэцкага, якая прысу-джаецца лепшаму студэнту-іншаземцу. Акрамя таго, 8 навучэнцаў акадэміі з’яўляюцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Студэнты, якія падчас вучобы паказалі выдатныя веды, схільнасць да навукова-доследнай работы, высокую эрудыцыю, пасля заканчэння вучобы атрымліваюць рэкамендыцыі для паступлення ў аспірантуру і магістратуру без адпрацоўкі на вытворчасці.
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія сёння — гэта 16 навучальных карпусоў, 14 студэнцкіх інтэрнатаў, навучальна-вопытная гаспадарка, бібліятэка з кніжным фондам больш мільёна тамоў, сталовая на 800 месцаў, батанічны сад і дэндрарый са шматлікімі рэдкімі і каштоўнымі відамі кветак, дрэў і кустоўя. Для карыснага правядзення вольнага часу студэнтаў маюцца Палац культуры, спартыўны комплекс са стадыёнам і басейнам, гідрапаркавая зона адпачынку.
Была арганізавана экскурсія, падчас якой госці наведалі аб’екты, дзе студэнты праходзяць практыку і падчас заняткаў у рэжыме рэальнага часу назіраюць за вытворчымі працэсамі. Таксама наведалі інтэрнаты, пазнаёміліся з умовамі пражывання і адпачынку навучэнцкай моладзі.
У мінулым годзе ў сувязі з правядзеннем у Горках рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі” у акадэміі быў пабудаваны шэраг аб’ектаў, які дазволіў павысіць узровень падрыхтоўкі будучых спецыялістаў АПК, а таксама палепшыць умовы жыцця, быту і адпачынку студэнтаў.
З’явілася вучэбна-навукова-вытворчая ферма на 280 галоў БРЖ, на якой прымяняецца 6 (у свеце — 7) тэхналогій даення кароў, а таксама рыбаводны індустрыяльны комплекс па атрыманні моладзі каштоўных парод рыб. Цудоўным падарункам для студэнцтва і стаў шматфункцыянальны культурна-забаўляльны цэнтр з летнім амфітэатрам. Быў пабудаваны сучасны камфартабельны 9-павярховы інтэрнат на 860 месцаў.
Паступіўшы ў БДСГА, кожны малады чалавек будзе ўпэўнены ў сваёй будучыні, у тым, што атрымае прафесію, запатрабаваную ў АПК.
Падрыхтавала
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара
і з сайта БДСГА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.