Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня 1941 года абарвалася мірнае жыццё мільёнаў людзей. Беларускі народ падняўся на абарону Радзімы і з гонарам вынес выпрабаванні ваеннага ліхалецця.
Маладое пакаленне ў неаплатным даўгу перад тымі, хто выратаваў народ ад фашысцкай няволі. Дзякуючы гераізму бацькоў і дзядоў мы маем магчымасць мірна жыць, вучыцца і працаваць на беларускай зямлі, дзяржавай гарантавана права на захаванне здароўя, атрыманне адукацыі і прафесіі, мір і стабільнасць у нашых дамах.
Неад’емнай часткай нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі з’яўляецца праваслаўе, якое стала духоўнай асновай гераізму абаронцаў Айчыны.
Маладым трэба быць вернымі справе бацькоў і дзядоў, захоўваць і прымнажаць лепшыя традыцыі беларускага народа, вечную памяць загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Кожны год да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны на Магілёўшчыне праводзіцца абласная маладзёжная патрыятычная акцыя “Звон смутку”. У яе межах у суботу 22 чэрвеня ў11.40 гадзін у райцэнтры ля памятнага знака ў гонар 60-годдзя вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбудзецца мітынг-рэквіем з удзелам ветэранаў, моладзі, прадстаўнікоў органаў улады і працоўных калектываў, свяшчэннаслужыцеляў. Лейтматыў акцыі — “Спыніся, памаўчы, паслухай жалобны звон званоў, ушануй памяць загінуўшых, успомні аб іх гераічным подзвігу ў гонар жыцця будучых пакаленняў”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.