Каб наш горад быў чыстым

Працоўныя калектывы арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, многія грамадзяне ўносяць значны ўклад у тое, каб наш горад і сельскія населеныя пункты былі чыстымі, прыгожымі, утульнымі, камфортнымі для пражывання. У тым ліку і падчас адзіных санітарных дзён, якія праходзяць у раёне па пятніцах, суботнікаў, дзён бязвыплатнай працы.
Падчас чарговага такога дня прадстаўнікі працоўных калектываў горада працягвалі займацца яго добраўпарадкаваннем. Так, камунальнікі, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ажыццяўлялі разборку дома №10 па вул.Ленінскай (на здымку). Работнікі шэрагу арганізацый і ўстаноў прыводзілі ў парадак дзіцячыя пляцоўкі ў дварах шматпавярховых дамоў: рамантавалі, афарбоўвалі, падвозілі пясок. На адной такой пляцоўцы — каля дома №1 па вул.Міру — працавалі прадстаўнікі ПМК-255 (на здымку).
У сельскіх населеных пунктах праводзілася выразка кустоўя на пустуючых участках.
Заробленыя грашовыя сродкі будуць выкарыстаны УКП “Жылкамгас” для правядзення далейшых работ па добраўпарадкаванні, а таксама для аплаты святочнага фейерверка да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Работы па навядзенні парадку працягваюцца, каб галоўнае свята краіны наш горад і раён сустрэлі прыгожымі, у святочным убранстве.
Зробім наш горад і раён, сваю зямлю прыгожымі і квітнеючымі!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.