Кіраўскі раён — у ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання вызначаны пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2012 го-дзе. У ліку лепшых сярод раёнаў — Кіраўскі. Наш раён узнагароджваецца ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 100 млн. рублёў.
Шэраг прадстаўнікоў сельгасарганізацый раёна стаў пераможцам у рэспубліканскім спаборніцтве ў розных намінацыях сярод работнікаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, філіялаў. Так, у ліку пераможцаў: галоўны заатэхнік СВК “Бераснёўскі” АСП ААТ “Бабруйскаграмаш” А.А.Пашкевіч; галоўны ветэрынарны ўрач СВК “Калгас “Ніва” А.А.Дастанка; заатэхнік-селекцыянер РУП “Жылічы” Т.П.Гогалева; брыгадзір малочна-таварнай фермы СВК “Калгас “Ніва” Г.Ц.Валькевіч; тэхнік, заняты штучным асемяненнем кароў і цёлак, СВК “Чырвоны баец” Ю.У.Пархімчык; аператар машыннага даення кароў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Г.А.Лёгкая; аператар па абслугоўванні дойнага статку (даглядчык жывёлы-пастух) РУП “Жылічы” М.І.Уладзіміраў; аператар па вырошчванні буйнай рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага С.М.Гамершмідт; аператар па вырошчванні буйнай рагатай жывёлы старэй 6-месячнага ўзросту СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага В.І.Шчэрбіч; аператар па абслугоўванні свінаматак з парасятамі СВК “Чырвоны баец” В.Ф.Кандраценка; аператар па вырошчванні парасят СВК “Чырвоны баец” А.Г.Цяніцкая; аператар па адкорме свіней СВК “Чырвоны баец” З.В.Лазарава. Іх добрасумленная і плённая праца адзначана грашовымі прэміямі ў памеры трох мільёнаў рублёў кожнаму.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.