Клас — міжнародны!

Рашэннем Федэрацыі веласіпеднага спорту Беларусі выхаванцы аддзялення веласпорту Кіраўскай ДЮСШ Вользе Масюковіч за шматлікія поспехі на міжнародных спаборніцтвах высокага ўзроўню прысвоена званне майстра спорту міжнароднага класа! Яшчэ летась наша зямлячка выканала гэты нарматыў, і вось цяпер званне афіцыйна за ёй замацавана. Гэта другі прадстаўнік Кіраўшчыны ў веласпорце, які змог дабіцца такога ўзроўню. У часы былога Савецкага Саюза звання майстра спорту міжнароднага класа быў удастоены Віктар Скудны з Мышкавіч. Яго зямлячка з Мышкавіч Вольга Масюковіч — адзіная з жанчын-кіраўчанак, хто дасягнуў такога поспеху.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.