На высокім прафесіянальным узроўні

Пракурорскі нагляд — неад’емная частка нацыянальнай сістэмы дзяржаўна-прававой абароны грамадзян, інтарэсаў грамадства і дзяржавы. Таму на работу ў органах пракуратуры могуць быць прыняты толькі грамадзяне, якія валодаюць шэрагам неабходных маральных і прафесійных якасцей: сярод якіх — справядлівасць, аб’ектыўнасць, гуманнасць, прыстойнасць, пачуццё абавязку, добрасумленнасць, самакантроль. Такія якасці ўласцівы работнікам пракуратуры раёна на чале з пракурорам Вячаславам Паршуком. А таксама прафесіяналізм і кампетэнтнасць.
Аператыўнасці ў рабоце садзейнічае і дакладная праца вадзіцеля службовага аўтамабіля Івана Лагойкі, які ў гэтым калектыве больш за 30 год. Да прафесійнага свята Іван Іванавіч за шматгадовую добрасумленную працу, бездакорнае выкананне сваіх абавязкаў узнагароджаны грашовай прэміяй райвыканкама. А памочнік пракурора Марына Мікалаеўна Гашко ўзнагароджана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутаў.
На здымку: вадзіцель службовага аўтамабіля пракуратуры Іван Лагойка і намеснік пракурора Вячаслаў Чучулін.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.