Па зялёным канвееры

Актыўна распачалі нарыхтоўку зялёных кармоў у СВК «Рассвет» імя К.П. Арлоўскага. Па стане на ўчарашні дзень травы першым укосам убраны з 596 га, закла-дзена 3 569 т сенажу. Усяго для пагалоўя грамадскага статку ў сельгаскааператыве неабходна нарыхтаваць 2,5 тысячы тон сена, 16 тысяч тон сенажу і 67,5 тысячы тон сіласу.
Работы на палетках з сакавітымі травамі зараз вядуцца двума ўборачнымі комплексамі-здрабняльнікамі: Bizx-700, якім кіруе Міхаіл Вербенка, і “Джон Дзір” за рычагамі якога працуе Віталь Кашкоў.
На адвозцы зялёнай масы задзейнічаны сем адзінак тэхнікі. На кожнай з іх працуюць сумленныя і адказныя механізатары і вадзіцелі. Найбольшы ж вынік пакуль у вопытнага ( у гаспадарцы працуе 31 год) Мікалая Белакурскага, які на МТЗ-3022 з АSV-270 перавёз 748 т сянажнай масы.
Для ўсіх, хто задзейнічаны на корманарыхтоўцы, а работы арганізаваны ў дзве змены, нала-джана двухразовае гарачае харчаванне. Для тых, хто выходзіць яшчэ і ў ноч, выдаецца сухі паёк.
Да ведама ўдзельнікаў работ даведзены ўмовы працоўнага спаборніцтва. А таму для ўсіх механізатараў і вадзіцеляў галоўнымі крытэрыямі з’яўляюцца тэрміны выканання работ, якасць нарыхтоўваемых кармоў.
Фота
Максіма Мікешына.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.