Плёну вам у працы, будатрадаўцы!

У мінулую пятніцу на базе Жыліцкага сельгаскаледжа адбылося ўрачыстае адкрыццё працоўнага семестра-2013. Сёлета ў ім ужо прымаюць і рыхтуюцца прыняць удзел 10 будаўнічых атрадаў з сельгаскаледжа, ліцэя №15, Бабруйскага будаўнічага каледжа. Аб’екты працы рабят — будаўнічыя пляцоўкі новых малочна-таварных ферм, якія ўзводзяцца ў сельгасарганізацыях згодна даручэння Кіраўніка дзяржавы.
Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, знамянуючы адкрыццё ўрачыстага мерапрыемства, было прадастаўлена камандзірам леташніх каледжаўскіх будаўнічых атрадаў Максіму Дзеднаву і Арцёму Цумараву.
Са словамі прывітання і пажаданняў плёну ў працы звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Вольга Гаршкова, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Гіраеўскі, намеснік дырэктара сельгаскаледжа Алена Баркоўская. Настаяцель Жыліцкага храма ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы пратаіерэй Міхаіл Пракоф’еў прачытаў малітву на пачатак добрай справы і акрапіў будатрадаўцаў святой вадой.
Усе ў гэты дзень жадалі рабятам, каб працоўны семестр стаў для іх школай даросласці, набыцця новых жыццёвых навыкаў, перыядам ўмацавання сяброўства і ўзаемавыручкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.