Пры належнай ступені гатоўнасці, зладжана і дакладна

Грамадзянская абарона — сістэма мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і абароне насельніцтва на выпадак ваенных дзеянняў і ў надзвычайных сітуацыях. Адсюль вынікаюць і яе асноўныя задачы: навучанне правілам паводзін пры ўзнікненні небяспекі, у тым ліку ў выніку прыродных або тэхнагенных катастроф, адпрацоўка навыкаў карыстання сродкамі і спосабамі абароны, пажаратушэння, аказання даўрачэбнай медыцынскай самадапамогі і дапамогі пацярпеўшым пры паражэннях, траўмах і раненнях. Перадавымі атрадамі на гэтым шляху з’яўляюцца пажарныя каманды і санітарныя дружыны. Для гэтага многае трэба ведаць і ўмець самім.
Своеасаблівай праверкай ступені гатоўнасці санітарных звёнаў, дружын і супрацьпажарных грамадзянскіх фарміраванняў да дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях з’яўляюцца спаборніцтвы, праводзімыя ў рамках традыцыйнага раённага Дня грамадзянскай абароны.

Вось і сёлета ў першы летні дзень на беразе Селіцкага возера сабраліся, каб паспаборнічаць, выявіць лепшых знаўцаў прынцыпаў і навыкаў грамадзянскай абароны 9 санітарных дружын і 8 су-працьпажарных грама-дзянскіх фарміраванняў устаноў, арганізацый і сельгаспрадпрыемстваў раёна.
На ўрачыстым пастраенні іх вітаў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Нявінскі.
Для таго, каб спаборніцтвы прайшлі зладжана і арганізавана, пастараліся супрацоўнікі РАНС, якія з самай раніцы падрыхтавалі пляцоўку, устанавілі неабходнае абсталяванне. Не засталося ў баку і рай-спажыўтаварыства, забяспечыўшы работу выязной гандлёвай кропкі з прахалоджвальнымі напіткамі, бутэрбродамі і выпечкай, марожаным.
На кожным з этапаў спаборніцтваў — тэарэтычна-практычным выпрабаванні для сандружын, камбінаванай пажарнай эстафеце, баявым разгортванні на водападаючай тэхніцы — веды і навыкі каманд ацэньвалі пад старшынствам галоўнага суддзі спаборніцтваў начальніка РАНС Дзмітрыя Рошчына: намеснік галоўнага ўрача райбальніцы Ігар Палякоў, намеснікі начальніка РАНС Валянцін Лапцеў і Андрэй Бабін, начальнік каравула РАНС Сяргей Архіпенка.
Першымі распачалі спаборніцтвы сандружынніцы. Ім неабходна было пераадолець пяць асноўных этапаў: на першым правяралася аснашчэнне — наяўнасць санітарных сумак і іх напаўняльнасць, згодна пераліку, на другім этапе выяўлялася ўменне карыстацца сродкамі інды-відуальнай абароны (процівагазы ці рэспіратары), трэці этап уяўляў сабой камбінаваны ачаг паражэння, чацвёрты — ачаг хімічнага паражэння, а пяты — бактэрыялагічнага. Чарговасць праходжання выпрабаванняў вызначалася па жараб’ёўцы. На кожным з этапаў камандам вызначаліся задачы для вырашэння і час. Дзеянні сандружынніц ацэньвалі суддзі з ліку работнікаў райбальніцы і па факце праверкі аснашчэння і карыстання сродкамі індывідуальнай абароны выстаўлялі штрафныя ачкі. Тая каманда, якая набірала найменшую колькасць штрафных ачкоў, і выходзіла ў лідары.
Найлепшым чынам сябе праявілі, прадэманстраваўшы трывалыя веды і навыкі, сандружынніцы з СВК “Добасна-агра”, якія ў выніку і занялі першае месца, на другім месцы — санітарная дружына ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” , на трэцім — СВК “Ка-лгас “Беларусь”.
Удзельнікі супрацьпажарных грама-дзянскіх фарміраванняў у поўнай пажарнай амуніцыі дэманстравалі сілу, вынослівасць і мужнасць пры праходжанні камбінаванай эстафеты, на этапах якой неабходна было прабегчы са скручанымі пажарнымі рукавамі па спецыяльным трэніровачным бервяне (буме), па ходу руху злучыць іх у адну лінію, потым — да пажарнага ствала і разгалінавання, пераадолець шчытавы бар’ер і патушыць ачаг узгарання.
На наступным этапе падраздзяленні па баявым разгортванні водападаючай тэхнікі спаборнічалі ў хуткасці дзеянняў і трапнасці пры пападанні струменем вады з брандспойта па ўмоўнай мішэні.
Высокую ступень гатоўнасці, належныя навыкі прадэманстравала каманда СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, якая пры прахо-джанні 100-мятровай камбінаванай пажарнай эстафеты апярэ-дзіла сапернікаў аж на 8 секунд. У выніку рассветаўцы занялі першае прызавое месца, на другой прыступцы п’едэсталу гонару — каманда Жыліцкага сельгаскаледжа, на трэцяй — УКП “Жылкамгас”.
Таццяна МАІСЕЕНКА.
Фота
Анастасіі АЎСЯНІК.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.