Юныя выратавальнікі-пажарныя — другія ў вобласці

Абласны злёт юных выратавальнікаў-пажарных прайшоў у Магілёве на базе пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 ПАВЧ-6. Яго арганізатарамі сталі Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС, абласны савет Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, упраўленне адукацыі і аддзел па справах моладзі аблвыканкама.
У спаборніцтве прынялі ўдзел 22 каманды, якія сталі пераможцамі аналагічных раённых (гарадскіх) злётаў. Ад нашага раёна ў злёце прыняла ўдзел каманда гімназіі і горада ў саставе: Крысціны Акуліч, Нэлі Ерычавай, Дзмітрыя Каранкевіча, Рамана Прыгажаева, Арцёма Баркоўскага, Станіслава Шмаева, Станіслава Бабіча, Ірыны Лукановіч, Вікторыі Старыншчук на чале з капітанам Кірылам Драздом. Суправаджалі рабят выкладчык фізічнага выхавання і АБЖ Сяргей Садоўнікаў і начальнік паста № 1 РАНС Сяргей Архіпенка.
Для падрыхтоўкі нашай каманды базу прадаставіў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дзе рабяты адпрацоўвалі свае навыкі.
Падчас злёту юныя выратавальнікі праявілі свае веды і ўменні ў спаборніцтвах «Пажарная эстафета», «Агляд строю і песні», «Аказанне першай даўрачэбнай дапамогі», «Знаўцы АБЖ», «Фатаграфія».
Кіраўчане занялі другое месца ў абласным злёце і прывезлі тры дыпломы: у конкурсе фатаграфіі 1-е месца, медыцынским конкурсе 2-е месца, па страявой падрыхтоўцы 4-е месца.
Пераможцы і прызёры ў кожным конкурсе і агульнакамандным заліку былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі ад аддзела па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама і спонсараў злёту: РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», МГА Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.
На здымках: каманда юных выратавальнікаў-пажарных нашага раёна; віншаванні ад арганізатараў абласнога злёту прымае капітан каманды Кірыл Дрозд.
Максім МІКЕШЫН.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.