Быць салдатам — ганарова!

15 чэрвеня ў жыцці кіраўчаніна Антона Баянкова адбылася хвалюючая і ўрачыстая падзея: у ліку іншых навабранцаў на тэрміновую службу ў арміі ў саставе 30-й Чырвонасцяжнай асобнай чыгуначнай брыгады ён прыняў прысягу.
Антон — выпускнік СШ№1, а затым — ліцэя №15, заўсёды быў упэўнены, што кожны юнак павінен выканаць свой воінскі абавязак, прайсці службу ў арміі, бо гэта загартоўвае характар, умацоўвае фізічна і псіхалагічна, вучыць вылучаць сярод штодзённай мітусні асноўныя жыццёвыя каштоўнасці, цаніць сапраўднае сяброўства.
Цяпер Антон Баянкоў у ліку іншых ваеннаслужачых знаходзіцца на варце міру і парадку ў Беларусі. Сваім бацькам, камандзірам і ўсяму беларускаму народу юнак і яшчэ сотні воінаў-навабранцаў шчыра паабяцалі з гонарам насіць званне салдата — абаронцы Радзімы, а вобраз мужнасці і гераізму нашых дзядоў і прадзедаў, увасоблены ў Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, незалежнасці нашай краіны, з’яўляецца для іх неўміручым і безкампрамісным прыкладам.
Яўгенія БЯЛЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.