Дужыя, трапныя, спрытныя…

У нядзелю, 30 чэрвеня, у парку ля возера Селішча адбылося культурна-спартыўнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня моладзі. Яно сабрала ў асноўным аматараў здаровага ладу жыцця — юных спратсменаў. На свежым паветры юнакі і дзяўчаты з задавальненнем гулялі ў валейбол, вызначалі самага дужага ў спаборніцтвах па падняцці гіры, самага трапнага — ў дартсе, самага вынослівага — ў скачках са скакалкай.
Затым пачалася культурна-забаўляльная праграма, прадрыхтаваная работнікамі раённага Дома культуры. Яе асноўнымі героямі сталі Дзед і Бабка, якія выпадкова апынуліся на святкаванні Дня моладзі і паспрабавалі ўсвядоміць, якімі інтарэсамі і думкамі жывуць сучасныя маладыя людзі.
Падчас культурна-спартыўнага адпачынку была наладжана работа выязнога гандлю рай-спажыўтаварыства: адпачываючым прапаноўваліся чай, кава, піражкі, смажанкі і іншыя прысмакі.
Увечары таго ж дня ў гарадскім парку ля фантана адбыўся вечар адпачынку, канцэртную праграму якога наладзілі творчыя калектывы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота
Сяргея БЯЛЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.