Па бацькоўскім прыкладзе

Старшы тэхнік Віктар Верам’ёў прысвяціў справе выратавання людзей і іх маёмасці ад агню 20 гадоў свайго жыцця. Прыгадваючы час, калі толькі пачынаў службу, Віктар Фёдаравіч адзначае: “Безумоўна, умовы работы змяніліся ў лепшы бок. Я пачынаў яшчэ ў старым будынку пажарнай часці, які знаходзіўся на вул.Валадарскага райцэнтра, а зараз у нашым распара-джэнні — новы ўзорны будынак, уведзены ў строй у 2006 годзе, з камфортнымі ўмовамі і для службы, і для адпачынку, новая тэхніка, зручнае абмун-дзіраванне”.
Па бацькоўскім прыкладзе сын Віктара Верам’ёва Яўген абраў для сябе высакародную прафесію пажарнага-выратавальніка. Юнак нясе службу ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях другі год. Малады чалавек, маючы на вачах прыклад бацькі, яшчэ ў школе вызначыўся з будучым прафесійным шляхам. У гэтай нялёгкай справе для Яўгена важна прыносіць карысць іншым, не здраджваць высакароднасці, якая з’яўляецца сэнсам прафесіі пажарных-выратавальнікаў. У гэтым, безумоўна, надзейны дарадчык і памочнік для яго — бацька.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.