Узнагароды — працаўнікам вёскі

Згодна інфармацыі mogilevnews.by, 7 ліпеня ў межах свята “Александрыя збірае сяброў” адбылося ўзнагароджванне працаўнікоў вёскі. Віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік уручылі больш чым ста перадавікам аграпрамысловага комплексу ўзнагароды рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.
На цырымоніі быў дастойна прадстаўлены Кіраўскі раён. Узнагароды за перамогу нашага раёна ў рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2012 годзе былі ўручаны старшыні райвыканкама Уладзіміру Піскіжаву. Добрасумленная праца шэрагу прадстаўнікоў сельгасарганізацый раёна, якія вылучыліся ў рэспубліканскім спаборніцтве ў розных намінацыях, была адзначана грашовымі прэміямі.
Былі таксама заахвочаны Дыпломамі аблвыканкама і грашовымі прэміямі сельгасарганізацыі і працаўнікі Кіраўшчыны ў ліку пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2012 годзе.
Шчыра віншуем, жадаем новых працоўных перамог!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.