Аб школьнай форме і не толькі…

Адно з пытанняў, якое непакоіць практычна ўсіх бацькоў напярэдадні новага навучальнага года — набыццё школьнай формы. Раней пытання па-трэбна яна ці не нават не паўставала: у савецкія часіны нашэнне школьнай формы было непахісным правілам. Пазней сітуацыя змянілася, дапускалася свабодная форма адзення. Дык што ж лепш і ці патрэбна школьная форма сучасным вучням? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да жыхароў раёна і вось якія меркаванні пачулі:
Алена Бяляўская, педработнік:

— На маю думку адсутнасць адзінай школьнай формы толькі ўзмацняе сярод рабят пачуцце сацыяльнай няроўнасці. Дзеці з небагатай сям’і на фоне модных строяў сваіх больш матэрыяльна забяспечаных адна-класнікаў адчуваюць няўпэўненасць і часта пачынаюць камплексаваць. Гэта адмоўна ўплывае на фарміраванне іх асобасных якасцей, вядзе да заніжэння самаадзнакі, пагаршэння паспяховасці навучання. Таму лічу, што школьная форма павінна быць. Па крайняй меры ў выглядзе абавязковых бручкаў і пінджака для хлопчыкаў, спаднічкі ці сукенкі для дзяўчынак. І канешне ж, ніякіх «трэнікаў» і абцягваючых джынсаў!
Ніна Каранкевіч, маці дваіх школьнікаў:
— Школьная форма необходна, паколькі дысцыплінуе вучня, абавязвае да пэўных паводзін. І зусім не прыглушае самалюбства і самазацвярджэння, калі ставіцца да яе, як да неабходнасці. Урэшце, усе згодныя з тым, што ў міліцыянераў і афіцыянтаў павінна быць форма, што калі заходзіш у паважаючую сябе фірму, чакаеш убачыць там людзей у дзелавых касцюмах. Гэта пэўныя правілы, прынцыпы, дысцыпліна. І хто забараняе таму ж работніку банка пасля работы сесці на матацыкл, апрануўшы «байку» і бандану? Не думаю, что пры гэтым ён лічыць, што дзелавы стыль на рабоце б’е па ягонаму самалюбству. Што датычыцца самой формы вопраткі для вучняў, то тут павінен існаваць кампраміс: варта ўлічваць пажаданні школьнікаў, рашэнне бацькоўскага камітэта і педсавета.
Святлана Іваніцкая, кіраўчанка:
— Пры наяўнасці школьнай формы дзіцяці хутка апранаецца, не затрачваючы час на выбар вопраткі, ды і для бацькоўскай кішэні школьная форма абыхо-дзіцца больш танна, чым куча абновак на кожны дзень. Акрамя таго, апранутыя ў адзіную форму дзеці адчуваюць сябе на роўных з ўсімі: розны статус забяспечанасці не бачны, ды і ў школе менш прэтэнзій да знешняга выгляду.
Не падабаецца, што прапануемая нашым гандлем школьная форма не ўся дастаткова зручная, у ёй бывае і жарка, бывае і холадна. Вельмі часта тканіна, з якой пашыта форма, не якасная, што шкодзіць здароўю дзіцяці, да таго ж, сама вопратка ў канцы навучальнага года губляе свой першапачатковы выгляд. Для мнагадзетных сем’яў набыць адразу для ўсіх школьную форму будзе дорага.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.