Новаму навучальнаму году насустрач!

Новы 2013/2014 навучальны год пачнецца 2 верасня. У раёне навучэнцаў і выхаванцаў гасцінна сустрэнуць 32 установы адукацыі рознага тыпу,у тым ліку гімназія г.Кіраўска, 9 сярэдніх школ, 3 навучальна- педагагічныя комплексы дзіцячы садок-школа, 13 устаноў дашкольнай адукацыі, Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, ДЮСШ, раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, у якіх будуць навучацца і выхоўвацца амаль 2700 дзяцей ва ўзросце ад 2 да 17 — 18 гадоў: 2010 школьнікаў, з іх 190 першакласнікаў, і 683 выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі. На тэрыторыі раённа таксама працуюць ліцэй №15 і Жыліцкі сельгаскаледж.
У новым навучальным годзе адбудуцца пэўныя змяненні ў арганізацыі адукацыйнага працэсу. У сярэднія школы вяртаецца профільнае навучанне. Вучні 10 класа могуць выбраць для вывучэння два предметы па накірунках: фізіка-матэматычнае, хіміка-біяла-гічнае, грамадсказнаўчае, філалагічнае. Выпускныя экзамены за курс сярэдняй школы вучні будуць здаваць па заданнях павышанага ўзроўню.
Вяртанне профільнага навучання ў сярэднія школы мае на ўвазе наяўнасць у іх прафесійнага кадравага патэнцыялу. Сёння ў раёне працуюць 87,8% педагогаў з вышэйшай адукацыяй. У новым навучальным го-дзе высокі адукацыйны ўзровень педработнікаў і станоўчая дынаміка яго росту захоўваецца. Штогод адзначаюцца павелічэнне колькасці настаўнікаў з вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыямі. Гэты паказчык складае 81,9% (абласны паказчык — 77,6%).

Новаму навучальнаму году насустрач!

Літаральна праз два тыдні будзе дадзены старт новаму навучальнаму году, аб чым па добрай традыцыі абвесціць залівісты школьны званок.
Пакуль рабяты атрымліваюць асалоду ад застаўшыхся летніх дзянькоў, ва ўстановах адукацыі заканчваюцца апошнія прыгатаванні. На бягучым тыдні ступень гатоўнасці ўстаноў адукацыі, спорту і турызму да новага навучальнага года ацэньвала адпаведная камісія пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Галіны Слабоднікавай, у саставе кіраўніка і спецыялістаў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, прадстаўнікоў РАНС і энерганагляду, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, якая наведала, згодна зацверджанага графіка, 35 падведамасных аб‘ектаў.
У межах падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года на правядзенне бягучага і капітальнага рамонтаў выдзелена з бюджэту 6979,5 млн. руб. Вядуцца работы па замене ваконных і дзвярных запаўненняў будынкаў СШ №1, і частковай замене ваконных запаўненняў Паўлавіцкай СШ імя Г.А.Худалеева. У гімназіі г.Кіраўска прадугледжана мадэрнізацыя харчблока, замена тэхналагічнага абсталявання. Завяршаюцца работы па цеплавой мадэрнізацыі фасадаў ясляў-садка “Вясёлка” а/г Мышкавічы. Для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі закуплена сродкаў навучання, мэблі, інфармацыйна-тэхнічнага абсталявання на 302 млн. руб. Набыты аўтобус для падвозу вучняў Паўлавіцкай СШ імя Г.А. Худалеева.
Бязвыплатную спонсарскую дапамогу ў памеры 100 млн. руб. аказала ААТ “Беларуская валютна-фондавая біржа” на выкананне рамонтных работ і набыццё санітарна-тэхнічнага абсталявання для раённага дзіцячага сацыяльнага прытулку ў в.Лёўкавічы. Істотную дапамогу ў падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі аказалі СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага, «Калгас «Ніва», «Чырвоны баец», «Добасна-агра», «Калгас «Беларусь», СГФ«Чыгірынка», ПМК-255, ААТ «ПМК-97 Вадбуд», УКП «Жылкамгас», аўтапарк №14, ААТ «Кіраўск-лён», ДРБУ-197,ЦБУ№709 у г.Кіраўску філіяла №703 ААТ «ААБ Беларусбанк», раённая арганізацыя ГА «Белая Русь». Значная работа па касметычным рамонце ўстаноў адукацыі, іх падрыхтоўцы да новага навучальнага года праведзена працоўнымі калектывамі сумесна з бацькоўскай грамадскасцю.
На здымках: члены раённай камісіі па праверцы гатоўнасці ўстаноў адукацыі, спорту і турызму ў Любоніцкай СШ, дзіцячым садку №4 горада.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.