Рэспубліканскі экалагічны форум

23 — 25 жніўня ў г.Бабруйску пройдзе фінал XI Рэспубліканскага экалагічнага форуму. Форум прымеркаваны да Года экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя, аб’яўленага ў 2013 годзе ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Яго мерапрыемствы ўключаюць правядзенне акцый, фестываляў, канферэнцый, рэспубліканскіх конкурсаў экалагічнай скіраванасці.
Вопыт мінулага дзесяцігоддзя паказаў, што экалагічны форум стаў звязуючым звяном, якое аб’яднала ўдзельнікаў і гасцей з усіх куточкаў рэспублікі — людзей, для якіх прырода і ахова навакольнага асяроддзя не толькі сфера прафесійнай дзейнасці, але і проста штодзённы клопат, усведамленне адказнасці за будучыя пакаленні, за лёс роднай зямлі.
Нягледзячы на тое, што арганізатары называюць сам форум святам, у яго межах адбудзецца шэраг практычных мерапрыемстваў. Асабліва напружанай будзе работа рэгіянальных дэлегацый эколагаў: сёння на працягу дня яны будуць “інспекціраваць” прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы Магілёўшчыны, якія паказалі станоўчыя пры-клады ў экалагічнай рабоце. Запланавана наведванне аб’ектаў г.Магілёва, Магілёўскага, Асіповіцкага, Бялыніцкага, Кіраўскага, Шклоўскага, Глускага раёнаў. У нашым раёне, у прыватнасці, сёння будуць працаваць эколагі з Гомельшчыны, якія азнаёмяцца з работай біягазавай устаноўкі магутнасцю 4,8 МВт у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, санаторыя імя К.П.Арлоўскага і ясляў-садка “Вясёлка” ў а/г Мышкавічы, заўтра раён наведаюць дэлегацыі Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай абласцей.
Асноўныя мерапрыемствы Рэспубліканскага экалагічнага форуму пройдуць у г.Бабруйску 24 жніўня і завершацца ў 21.15 гадзін святочным фейерверкам на плошчы імя Леніна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.