У памяць аб загінуўшых
У нядзелю, 25 жніўня, на мемарыяльным комплексе “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў Борках адбудзецца жалобны мітынг-рэквіем у памяць аб мірных жыхарах, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пачатак — у 10 гадзін раніцы.
Ушанаваць памяць бязвінных ахвяр вайны ў Боркі прыбудуць ветэраны, дэлегацыі працоўных калектываў раёна, моладзь, дзеці.