У рабоце галоўнае — стабільнасць

Узровень развіцця жывёлагадоўчай галіны ў СГФ “Чыгірынка” — гэтая тая планка, якая павінна стаць арыенцірам для іншых гаспадарак раёна. Станоўчая дынаміка нарошчвання вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі сведчыць аб тым, што тут умеюць працаваць, а значыць і атрымліваць добрыя вынікі.
Належныя ўмовы ўтрымання БРЖ дазваляюць жывёлаводам забяспечваць высокую якасць рэалізуемай прадукцыі. Больш за 60% малака гаспадарка прадае вышэйшым гатункам, крыху менш 40% — экстракласам. Усяго ж з пачатку года рэалізавана 14761 ц малака (111,9% да леташняга паказчыка), што больш адпаведнага перыяду мінулага года на 1567 ц. Палепшылася і таварнасць малака, зараз яна складае 91,2%.
Жывёлаводы МТФ №2, што знаходзіцца ў в.Чыгірынка, надойваюць у сярэднім па 7 тон малака ў дзень. Дойны статак складае 450 галоў, у прафілакторыі ўтрымліваецца 27 цялят ва ўзросце да 1 месяца і 374 галавы — з месяца і старэй.
— З пачатку года ад кожнай каровы ў сярэднім па ферме мы ўжо надаілі больш як па 3300 кілаграмаў малака, што амаль на 190 кг больш, чым за такі ж час летась, — расказала загадчыца фермы Алена Корзун. — З “плюсам” працуюць амаль усе даяркі. Але найбольшы ён у Любові Грыгор’евай. Жанчына не навічок у жывёлагадоўлі, вопыт і стараннасць дазваляюць ёй надойваць ад сваёй групы па тоне малака у дзень. За 7 месяцаў даяркай атрымана ў сярэднім ад каровы, больш чым па 3500 кг малака.
Добрых вытворчых паказчыкаў дасягнулі даяркі Вольга Паўлоўская, Вольга Садоўская, Святлана Зыранава, Валянціна Бабіцкая, Наталля Конюхава, Святлана Цайц і Алеся Жаўлакова. Стараннасцю ў працы вызначаецца Аксана Брага, жанчына заўсёды адказна ставіцца да выканання сваіх абавязкаў, зараз яна, напрыклад, на адным з самых складаных участкаў — раздойцы цялушак.
Сапраўднымі майстрамі сваёй справы, па меркаванні загадчыцы фермы, можна назваць слесароў па адкачцы малака Дзмітрыя Шчэрбу, Андрэя Карнеенку і Станіслава Паўлоўскага. У іх абавязкі ўваходзіць кантроль за абсталяваннем падчас дойкі, а таксама прамыўка і прачыстка сістэмы малакапровада. Працуюць жывёлаводы старанна, бо разумеюць, што ад выконваемай імі работы напрамую залежаць не толькі якасць малака але і заробкі ўсяго калектыву фермы.
Немалаважная заслуга ў станоўчых выніках дзейнасці жывёлагадоўчай галіны сельгасфіліяла ветурача Наталлі Філіпавай і тэхніка-асемінатара Алены Любіцелевай, якія адказна і добрасумленна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў. Яны адказваюць за самае галоўнае ў жывёлагадоўлі — здароўе рагуль, а таксама ўзнаўленне і папаўненне грамадскага статка.
Важнымі складаемымі, якія забяспечваюць станоўчую рэзультатыўнасць працы з’яўляюцца добра наладжаны працэс утрымання жывёлы, збалансаваны рацыён, ста-більнае і якаснае кармленне жывёлы. Апошняе ў значнай ступені залежыць ад работы раслінаводчай галіны.
Зараз у рацыёне жывёлы акрамя зернесумесі і камбікармоў з’явілася зялёная маса з кукурузы.
У гаспадарцы ўжо нарыхтавана 12,3 ц кармавых адзінак на умоўную галаву жывёлы, што больш леташняга паказчыка. Нарыхтавана 680 т сена, закладзена 3271 т сенажу.
Плённа папрацаваў механізатарскі атрад СГФ “Чыгірынка” на сёлетнім жніве. Сабрана 1507 т збожжа (105% да леташняга намалоту), пры сярэдняй ураджайнасці 33,5 ц/га. У засекі дзяржавы гаспадарка адгру-зіла 456 т збожжа замест 440 запланаваных. Пад поўную патрэбу засыпаны насенны матэрыял. Акрамя таго, 590 т збожжа рэалізавана Бабруйскаму КХП і Гомельскай птушкафабрыцы.
Усе ўдзельнікі жніва папрацавалі з поўнай аддачай. У ліку перадавікоў камбайнеры Сяргей Юхнавец і Сяргей Цыбульскі, вадзіцель Валерый Замкоў і іншыя.
Следам за камбайнамі на вызваленыя ад збожжа палі выйшла тэхніка па ўборцы саломы. На гэтых работах у гаспадарцы задзейнічаны 3 прэсы, 2 пагрузчыкі, 3 адзінкі тэхнікі на адвозцы. Па стане на мінулую пятніцу салома была запрэсавана на 400 га, з 350 га яна ўжо звезена.
Актыўнымі тэмпамі вядуцца работы па падрыхтоўцы глебы пад азімую сяўбу. Першыя гектары са108 га запланаваных пад азімы рапс ужо засеяны. Пры спрыяльных пагодных умовах у сельгасфіліяле плануюць завяршыць сяўбу гэтай культуры за некалькі дзён.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.