У школу — з поўным рукзаком!

З 1 жніўня 2013 г. пачалася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць 3 і больш дзяцей, на кожнага вучня, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Памер дапамогі — 307 850 рублёў (не больш 30% бюджэта пражытачнага мінімуму, дзеючага на 1 жніўня 2013 г.). Такая мера сацыяльнай падтрымкі прадугле-джана Праграмай дэмаграфічнай бяспекі Магілёўскай вобласці на 2011 — 2015 гады. Выплата дапамогі праводзіцца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароны па месцы жыхарства. Як нам паведамілі ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў раёне на дадзены момант такая дапамога аказана 106 мнагадзетным сем’ям, у якіх выхоўваецца 211 дзяцей, і 6 апякунскім і прыёмным сем’ям, у якіх выхоўваецца 22 дзіцяці, на агульную суму 64956350 рублёў.
Акрамя таго, напярэдадні новага навучальнага года штогод праводзяцца дабрачынныя акцыі. Іх мэта — падтрымаць дзяцей з мнагадзетных, малазабяспечаных, няпоўных, а таксама сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Жыхары раёна таксама маюць магчымасць аказаць пасільную дапамогу, пералічыўшы грошы на спецыяльныя рахункі або прыняўшы ўдзел у адпаведных дабрачынных акцыях, прынесці ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вопратку, кнігі, сшыткі, ручкі і алоўкі, іншыя канцылярскія прылады. Летась дзякуючы такім неабыякавым людзям удалося дапамагчы 15 сем’ям.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.