Ураджай — 2013

У раёне завершана ўборка азімага рапсу, збожжавых і зернебабовых культур. Па папярэдніх выніках (дадзеныя па стане на 19 жніўня 2013 г.) 18 экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў намалацілі больш, чым па 1000 т збожжа, з іх 7 экіпажаў — больш, чым па 1500 т. Сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў айчыннай вытворчасці — КЗС-1218, КЗС-10К, КЗС-7, “Ліда-1330” і іх мадыфікацый лідыруюць Аляксандр Фёдаравіч Няфёдаў і Алег Іларыёнавіч Стальмакоў з СВК “Калгас “Ніва”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1210,5 т збожжа, камбайнеры з РУП “Жылічы” Аляксандр Сяргеевіч Храмянкоў на камбайне КЗС -1218, Мікалай Іванавіч Мазоль і Алег Аркадзьевіч Сазонаў на камбайне КЗС-10К намалацілі адпаведна 1094 і 1026 т збожжа.
Сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў “Джон Дзір”, “Нью-Холанд”, “Лексіён” усіх мадэляў і мадыфікацый у лідарах камбайнеры з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага: Мікалай Мікалаевіч Дрозд і Андрэй Мікалаевіч Дрозд, якія на “Нью-Холанд-880” намалацілі 1962 т збожжа, Аляксандр Максімавіч Бяляўскі і Іван Аляксандравіч Багель на “Джон Дзір-9680” намалацілі 1916 т, Юрый Уладзіміравіч Комар і Ігар Аляксеевіч Лагойка — 1707 т збожжа.
23 вадзіцелі перавезлі ад камбайнаў больш, чым па 1000 т збожжа, з іх 9 — больш, чым па 1500 т, 6 вадзіцеляў пераўзышлі 2-тысячны рубеж. Лідыруе Андрэй Анатольевіч Храпянкоў з СВК “Калгас “Ніва”, які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 2774 т збожжа, Віталь Віктаравіч Бабіч на МАЗ-555142 і Генадзь Несцеравіч Гукаў на МАЗ-555102 з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага перавезлі адпаведна 2385 т і 2325 т збожжа. Сярод вадзіцеляў аўтамабіляў грузападымальнасцю да 10 т лідарства трымае Валерый Рыгоравіч Кісялёў з РУП “Жылічы”: на САЗ-35071 ён перавёз 1125 т збожжа, а Мікалай Анатольевіч Юшкевіч з СВК “Чырвоны баец” на САЗ-53 перавёз 1005 т.
Працоўнае спаборніцтва на ўборцы ўраджаю 2013 года прадоўжыцца на ўборцы кукурузы на зерне.
Райкам прафсаюза работнікаў АПК.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.