Ядвігін Ш.

«Вясёлых бунтаўшчыкоў» з агульнай камеры паліцыя хутка падзяліла. Студэнт Лявіцкі атрымаў «адзіночку». У зняволенні ён пераклаў на беларускую мову апавяданне Гаршына «Сігнал». Вучыцца ў універсітэце пасля турмы Антону Лявіцкаму ўжо не дазволілі. Ён вярнуўся дадому. Бацька працаваць не мог, цяжка хварэў. Ён памёр праз некалькі дзён пасля цяжкага вяртання сына.
А неўзабаве новая бяда напаткала сям’ю Лявіцкіх — згарэў іх дом у Карпілаўцы. Малады гаспадар, аднак, не разгубіўся. Пабудаваўшы невялікі домік, Антон Лявіцкі пакінуў маці гаспадарыць, а сам паехаў у Мінск здаваць экзамен на аптэкара.
Пасля стажыроўкі ён працуе ў Радашковічах і заадно будуе сабе дом у Карпілаўцы. У Радашковічах вакол Ядвігіна Ш. групуецца мясцовая інтэлігенцыя – прапагандысты беларускай культуры. Яны праводзілі літаратурныя вечары, дэкламавалі вершы Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча. Ядвігін Ш. у гэты час напісаў п’есу «Злодзей», якую на аматарскай сцэне спрабаваў паставіць аб’яднаны гурток беларусаў-інтэлігентаў. На атрыманыя за спектакль сродкі арганізатары збіраліся адкрыць бальніцу. Але ўжо гатовая пастаноўка была забаронена мясцовымі ўладамі. Гледачы так і не ўбачылі пастаноўку , яна ўвай-шла ў гісторыю беларускага тэатра, як Радашковіцкая тэатральная задума. Пазней рукапіс п’есы быў страчаны.
У Радашковічах пісьменнік ажаніўся з Люцыяй Гнатоўскай, а пасля з сям’ёй пераехаў у бацькаву сядзібу ў Карпілаўцы. Менавіта тут ён ствараў свае творы на беларускай мове, адсюль адпраўляўся ў доўгія падарожжы па родным краі. Сюды ж да яго прыходзіў юны сусед, сын арандатара Дамініка Луцэвіча – Іван, які пасля ўзяў сабе псеўданім Янка Купала. Ён часта бываў у Ядвігіна Ш., браў кнігі, а пасля разам з гаспадаром абмяркоўваў творы Адама Міцкевіча, Алаізы Ажэшка, Юзэфа Крашэўскага. Абодва хваляваліся за будучыню свайго народа і яго лёс, з цікавасцю ўзіраліся ў гістарычнае мінулае. Увогуле да Ядвігіна Ш. заўсёды цягнулася патрыятычна настроеная моладзь.
Сёння пра сядзібу ў Карпілаўцы нагадваюць толькі парк, рэшткі саду, крыніца і водная сістэма. Сядзібныя пабудовы не захаваліся. Замест іх застаўся дот.
З 1904 г. Ядвігін Ш.пачаў выступаць у расійскім, польскім, а потым і ў беларускім друку. Першым друкаваным мастацкім творам на беларускай мове было апавяданне «Суд», змешчанае ў газеце «Наша доля» у верасні 1906 г. У 1909 г. жыў у Вільні, працаваў сакратаром, загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай Нівы». У 1910 г. здзейсніў сваю даўнюю мару — павандраваць пешшу па Беларусі. Прайшоўшы больш чым за 500 км, у некалькіх нумарах «Нашай Нівы» апублікаваў праезныя нататкі — «Лісты з дарогі», якія сталі значным укладам у станаўленні беларускай публіцыстыкі. У 1912 г. апублікаваў зборнік апавяданняў «Бярозка», у 1914 г. — «Васількі», якія прынеслі яму шырокую вядомасць. З 1913 г. працаваў у газеце «Беларус». З 1914 г. Ядвігін Ш. пераязджае з Вільні ў Мінск, дзе становіцца тэхнічным рэдактарам штомесячнага часопіса «Саха» і, выдаваўшагася Элаізай Пашкевіч дзіцячага часопіса «Лучынка».
У 1914 годзе пачалася Першая сусветная вайна. Беларусь была ахоплена агнём, па дарогах блукалі і гінулі бежанцы. Пасля рэвалюцыі на Беларусь прыйшлі інтэрвенты. Ядвігін Ш. цяжка перажываў народную трагедыю, але нават у самыя цяжкія дні ён заставаўся інтэлігентам – чалавекам культуры, праціўнікам гвалту і разбою. Ядвігін Ш. лічыў, што шлях да ўдасканалення жыцця ляжыць праз асвету і культуру. У адным з артыкулаў 1905 г. Ядвігін Ш. пісаў: «Тыя, хто расьсейвае не яднанне, а раз’яднанне, не сяброўства, а варожасць, не каханне, а нянавісць, тыя не ўсведамляюць ніякай адказнасці не толькі перад кім-небудзь, але, я ўпэўнены, і самі перад сабой».
У час Першай сусветнай вайны працуе ў Мінскім цэнтральным бюро працы і кіраўніком швейных майстэрняў ваеннага рыштунку. Арганізаваў беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны, дзе пазнаёміўся з Максімам Багдановічам, ставіць спектаклі.
З восені 1916 да лютага 1917 гг. Ядвігін Ш. і Максім Багдановіч сустракаліся амаль штодня: у беларускай кнігарні, у «Беларускім доміку» і на вуліцах Мінска. М. Багдановіч перакладаў на ўкраінскую мову творы Ядвігіна Ш.: «Зарабляюць», «З шпітальнага жыцьця», «Рабы», «Жаніцьба», «Скакатушка», «Васількі», «Гадунец», «Чортава, калі ласка», «Сабачча служба» і іншыя.
З вялікай адказнасцю Ядвігін Ш. ставіўся да мастацкай творчасці. Ён імкнуўся ў сваіх творах выказаць праўду пра лёс беларускага народа, абудзіць у людзей патрэбу агульнымі намаганнямі змяніць жыццё ў лепшы бок. У артыкуле «В. Марцінкевіч у практычным жыцці» Ядвігін Ш. кажа, што беларусам трэба ўзяць прыклад з чэхаў.
Пасля таго, як у XVII стагоддзі вышэйшыя колы чэшскага грамадства зніклі з палітычнага жыцця, а іх месца занялі немцы, чэшскія свядомасць і мова сталі гінуць. У XVIII стагоддзі многія лічылі, што чэшская мова ўжо знікла. Чэхі, аднак, дружна ўзяліся за адра-джэнне сваёй культуры. Першае правіла, якім яны кіраваліся, было такое: «Няхай кожны чэх стараецца добра размаўляць па-чэшску, асцерагаецца слоў і абаротаў чужой мовы». Ядвігін Ш. адзначае, што згуртаванасць і патрыятызм дапамаглі чэхам стаць «высокакультурным народам у славянскай сям’і». Ядвігін Ш. лічыць: «Нам, беларусам, варта вучыцца ў іх трываласці і метадаў, якія яны ўжываюць і цяпер, для абароны ад няпрошаных апекуноў».
Ядвігін Ш. пісаў псіхалагічныя навэлы, прыпавесці, байкі. Яны друкаваліся ў зборніках «Дзед Завала» (1910), «Бярозка» (1912), «Васількі» (1914). Яго пяру належаць нарысы «Лісты з дарогі», у якіх аўтар распавёў пра сваё падарожжа пешшу па Беларусі, мемуары «Успаміны» (1921), няскончаны раман «Золата».
Пісаў ён на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю. У іх выкрываюцца зайздрасць, сквапнасць, празмерная цікаўнасць, забабоны і іншыя заганы чалавечай натуры. Героямі іх у большасці выпадкаў з’яўляюцца простыя людзі, сяляне, якім аўтар спачувае і якіх павучае з пазіцый народнай маралі. Так, у серыі гумарыстычных навэл «Вучоны бык», «Пазыка», «Заморскі звер», «Цырк» — сяляне трапляюць у даволі кур’ёзныя сітуацыі гарадскога жыцця, дзе паводзяць сябе па-дзіцячы наіўна, даверліва, неразважліва, часам алагічна (прымаюць чалавека за малпу, вераць у магчымасць вучобы бычка на чыноўніка, сушаць у партэры анучы, у цягніку замест вызначанага ў білеце месца займаюць туалет).
Многія апавяданні з’яўляюцца вострай крытыкай на людское хамства, сатырай на тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія, вывучыўшыся на бацькоўскія грошы, адракаюцца ад іх. «Важная фіга» — высмейвае злых і сварлівых свякроў, «Дачэсныя» — выкрывае сквапнасць, несумленнасць, няўдзячнасць і падман. Пазнейшыя творы пісьменніка характарызуюцца большай рэалістычнасцю і сацыяльнай вастратой.
Цяжкая доля вясковай жанчыны паказваецца ў апавяданнях «Няшчасная» , «Бярозка», «Шчаслівая».
У цэнтры алегарычнага апавядання «Дуб-Дзядуля» вобраз мужыка, які ў сне шукае ваду для старога дуба. Пошукі прыводзяць селяніна да трох азёр, у якіх ён сустракае трох бабуль — Працу, Бяду і Цярпенне. Бабулі хочуць дапамагчы людзям, але іх вялікія намаганні не могуць пазбавіць чалавека ад поту, слёз і крыві. У апавяданні паказваецца цяжкі лёс беларускага селяніна, выказваецца шчырае спачуванне народу і мара аб яго лепшай будучыні.
У 1918 годзе яго стан рэзка пагоршыўся, што вымусіла яго легчы на лячэнне ў Мінскі шпіталь, а потым выехаць у Карпілаўку. Праз некаторы час, пісьменнік пачынае супрацоўнічаць з газетай «Беларус». Друкуе там свой раман «Золата» (1920) — адзін з першых твораў буйнога эпічнага жанру ў беларускай літаратуры.
Раман Ядвігіна Ш. «Золата» спалучае ў сабе рэалістычныя, рамантычныя і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі, раскрывае тэму ўлады грошай і іх згубнага ўплыву на чалавека. Падзеі ў рамане адбываюцца ў Беларусі пасля адмены прыгоннага права. Цэнтральнымі героямі з’яўляюцца Мікалай Стрончык, яго дачка Зося, Васіль Дубінскі, Фрузіну Салянічышка, Алекса Гуронак, карчмар Лейба. Сюжэт твора будуецца вакол Зосі. Яна любіць Алексу, якога бацькі хочуць ажаніць з багатай Фрузінай. Люта ненавідзячы сваю саперніцу, Зося робіць закаханага ў яе Васіля Дубінскага забойцам Фрузіны (яна была кінута ў калодзеж). Падазроным жа ў злачынстве аказаўся не Васіль, а Алекса, які з-за гэтага вымушаны эміграваць у Амерыку. Зося неўзабаве выходзіць замуж за Васіля, сумеснае жыццё для якога становіцца невыносным і трагічным. У стане афекту ён кідаецца ў калодзеж. Самагубства Васіля ўспрымаецца як божае пакаранне, помста за заўчасную смерць дзяўчыны. У рамане перавага аддаецца дзеянню, меладраматычным сцэнам, а не псіхалагічнаму раскрыццю вобразаў, што, безумоўна, крыху зніжае мастацкія вартасці твора. Але так як раман «Золата» не скончаны, складана зрабіць канчатковыя высновы аб яго стылі і структуры.
Увосень 1920 г. Ядвігін Ш. прыязджае ў Вільню і рыхтуе да выдання свае «Успаміны», першую частку якіх выпускае ў 1921 годзе.
У пачатку 1922 г. здароўе пісьменніка значна пагоршылася і 24 лютага ў адным з шпіталяў Вільні ён памірае. Пахаваны на Віленскіх могілках Роса, у месцы пад назвай Літаратурная горка, на схіле пакатага пагорка ў цені векавых дрэў, дзе набылі спакой вядомыя навукоўцы, паэты, мастакі і музыкі.
Пасля смерці пісьменніка ў 1928 годзе яго жонку Люцыю раскулачылі, яна памерла ў 1945 годзе ў страшнай галечы ў Нежыне. Сыны Ядвігіна Ш. — Вацлаў і Казімір былі сасланыя. На Беларусь не вярталіся. Старэйшы сын Лявон загінуў падчас Другой сусветнай вайны. Адзіная дачка пісьменніка, Ванда Лявіцкая, выйшла замуж за беларускага нацыянальнага дзеяча Язэпа Лёсіка.
Падрыхтавала Марына ЦВЯТКОВА,
навуковы супрацоўнік ЦБ.

Ядвігін Ш.

Антон Іванавіч Лявіцкі ўвайшоў у беларускую літаратуру пад псеўданімам — Ядвігін Ш. Вядомы як фельетаніст, літаратуразнаўца, перакладчык, драматург і навэліст новага часу, аўтар нарысаў і першага беларускага рамана «Золата», на жаль, не скончанага.
Пяршаях і вылучыў свайму ляснічаму дом (дом, у якім прайшлі дзіцячыя гады Ядвігіна Ш. у вёсцы Пяршаі захаваўся і па сёняшні дзень).
У 1876 годзе Іван Францавіч атрымаў у спадчыну фальварак Карпілаўка.
Двор у Карпілаўцы пад Радашковічамі (Лагойскі раён) — даўняя ўласнасць сям’і Лявіцкіх. Бо старажытны шляхецкі род меў некалькі адгалінаванняў. Родапачынальнікам аднаго з’яўляўся Ігнат Язэп Лявіцкі. Яго ўнук Франц купіў у 1832 фальварак Карпілаўка і ўжо ў 1866 годзе сядзіба ўключала адзін жылы дом з сямю жыхарамі. І вось у 1876 фальварак адышоў Івану Францавічу Лявіцкаму. Адсюль ў гэтым жа годзе яго малодшы сын Антон ходзіць у Люцынку ў нелегальную школу, арганізаваную дачкой Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча Камілай.
Пазней Антон Іванавіч успамінаў: «Шасьцёра нас там было… я быў найменшым — гадкоў сем меў; вучылі нас розным навукам, нават і музыцы. Наша вучыцелька (вечны ёй ужо пакой!) і яе бацькі так умелі падахвочываць нас да навукі, што кожны з нас наперабой браўся да яе… памятаю цікавыя апавяданні аб роднай бацькаўшчыне і аб далёкіх халодных краях, куды злая доля заганяе шмат людзей…».
Пасля Люцынскай школы вучыўся Антон Лявіцкі ў Мінскай гімназіі “сярод высокіх столяў і шырокіх лесвіц”. Разам з іншымі гімназістамі штудзіраваў класічныя мовы: лацінскі і грэцкі; гісторыю і геа-графію, матэматыку і натуральныя навукі. Да 1914 года гімназісты атрымлівалі пераважна гуманітарную адукацыю. Навучанне таго часу вытрымаў бы не кожны сучасны студэнт: за парушэнне вучня, у лепшым выпадку, пакідалі на гадзіну пасля заняткаў для абавязковай працы ці маглі заключыць у карцэр, затрымаць у гімназіі ў нядзельныя і святочныя дні. Крайняй мерай было адлічэнне з гімназіі з правам паступлення ў навучальную ўстанову, але толькі іншага горада.
Пасля заканчэння Мінскай гімназіі Антон паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага Універсітэта. Праўда, скончыць універсітэт не ўдалося. За ўдзел у рэвалюцыйных выступах і студэнцкіх забастоўках трапіў са сваімі сябрамі-аднадумцамі ў Бутыр-скую турму. У знак пратэсту маладыя людзі гучна спявалі песні. Спачатку яны выконвалі студэнцкі гімн на лацінскай мове «Haudeamus igitur» («Будзем весяліцца»). А затым ужо гучалі песні — рускія, польскія, беларускія. Суседзі па камеры, студэнты Віленскага і Мінскага зямляцтваў, па прыкла-дзе Лявіцкага і сакамернікаў, выканалі сваю песню — беларускую. Чутыя ў дзяцінстве словы і мелодыя прыгадваліся Антонам з цяжкасцю. «Спявалі, — успамінаў Ядвігін Ш., — зусім панізіўшы голас, як бы баючыся, каб хто-небудзь не падслухаў іх, каб з чужымі людзьмі не прыйшлося дзяліцца нечакана знойдзеным дарагім скарбам…».
Дачка пісьменніка Ванда Лявіцкая ўспамінае, як Ядвігін Ш. пазней ацэньваў ролю беларускай песні, праспяванай у маскоўскай турме: «Вось тут я пазнаў сябе беларусам».
Падрыхтавала
Марына ЦВЯТКОВА, навуковы супрацоўнік ЦБ.
(Працяг будзе).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.