Ёсць тысячны намалот на айчыннай тэхніцы!

Учора ў раёне былі ўшанаваны камбайнеры, якія перакрочылі тысячны намалот збожжа на КЗС-1218, — гэта Аляксандр Няфёдаў і Алег Стэльмакоў з СВК “Калгас “Ніва”. Каб павіншаваць іх, на хлебную ніву завіталі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.
Ад “Белай Русі” перадавікі атрымалі вымпелы і каштоўныя падарункі, ад галіновага прафсаюза — дыпломы, наклейкі лідараў працоўнага спаборніцтва, якія занялі ганаровае месца на іх магутнай машыне, і таксама каштоўныя падарункі. Госці выказалі словы віншаванняў, пажаданняў з высокім намалотам завяршыць уборку хлеба.
Падчас уборачнай кампаніі кожная пагодная хвіліна на вагу золата, таму камбайнераў доўга не затрымлівалі, яны занялі месца на камбайне, і ён далей рушыў па палетку: бітва за хлеб працягваецца!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.