Жніво завершана!

Па добрай традыцыі заканчэнне ўборачных работ у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага было адзначана ўнутрыгаспадарчымі “Дажынкамі”. На адным з палёў сельгаскааператыву сабраліся ўдзельнікі жніва: камбайнеры, вадзіцелі, аграномы, інжынеры, брыгадзіры, рамонтнікі, работнікі збожжатокаў, повары і іншыя — усе, хто сваёй стараннай працай унёс пасільны ўклад у агульны хлебны каравай.
Да прысутных са словамі падзякі за старанную і добрасумленную працу звярнуўся старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель.
Аляксандру Багелю быў уручаны сімвал новага ўраджаю — сноп залацістых хлебных каласоў.
Прыклады сапраўднага майстэрства і прафесіяналізму на хлебнай ніве сёлета зноў прадэманстравалі камбайнеры Мікалай і Андрэй Дразды, Аляксандр Бяляўскі і Іван Багель, вадзіцелі Віталь Бабіч, Генадзь Гукаў, Аляксандр Бабіч і многія іншыя.
Напрыканцы свята ўсе экіпажы камбайнераў і вадзіцелі атрымалі духмяныя караваі са збожжа новага ўраджаю, для ўсіх прысутных прагучалі музычныя падарункі ад работнікаў раённага Дома культуры і Цэнтра вольнага часу. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.