Беларусь святкуе “Дажынкі”!

27-28 верасня г.Жлобін Гомельскай вобласці прымае Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2013”.
Цэнтральная падзея свята — ушанаванне пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
“Дажынкі” ў Жлобіне радуюць багатымі гандлёвымі радамі, выставамі-продажам, конкурсамі рамёстваў, шматлікімі культурна-забаўляльнымі мерапрыемствамі, тэатралізаванымі прадстаўленнямі, атракцыёнамі.
Сярод удзельнікаў галоўнага свята хлебаробаў краіны — дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Пятром Руднікам.
Па выніках жніва-2013 валавы збор збожжа з ніў Прыдняпроўскага краю склаў 1 млн. 107,8 тыс.тон, сярэдняя ўраджайнасць — 36,5 ц/га. Па валавой вытворчасці збожжа вобласць — трэцяя ў рэспубліцы, па ўраджайнасці — другая.
Свой уклад у агульны абласны каравай унеслі і хлебаробы Кіраўшчыны. У саставе дэлегацыі Магілёўшчыны на “Дажынках” — прадстаўнікі нашага раёна: — старшыні сельгаскааператываў: “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага — Аляксандр Багель, “Чырвоны баец” — Аляксандр Серакоў, “Калгас “Свярдлова” — Анатоль Ланкуць.
Шырока прадстаўлена на “Дажынках” прадукцыя прадпрыемстваў і грамадскага харчавання Магілёўскага рэгіёна. Працягласць іх гандлёвых радоў — больш 300 метраў. Тут размешчана звыш 300 пасадачных месц, каб прыняць і пачаставаць усіх жадаючых удзельнікаў і гасцей свята.
Упершыню прэзентуецца ў шырокім асартыменце прадукцыя з лагатыпам прадстаячага чэмпіянату свету па хакею, які пройдзе ў Беларусі ў 2014 годзе.
Сярод гандляроў на “Дажынках” прадстаўлена і наша райспажыўтаварыства.
Запрашаюць на імправізаваную тэрыторыю Магілёў-скай вобласці ў Жлобіне творчыя прафесійныя і сама-дзейныя калектывы, якія падрыхтавалі цікавую канцэртна-забаўляльную праграму.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.