І зноў званок паклікаў на ўрок!

Урачыста і святочна ва ўстановах адукацыі раёна адзначылі ўчора пачатак новага навучальнага года. Усяго за парты ва ўстановах адукацыі раёна селі 2010 рабят. У першы клас сёлета прыйшлі 192 хлопчыкі і дзяўчынкі.
У Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева з самай раніцы панаваў асаблівы, прыўзняты настрой. Адрамантаваны будынак школы пабліскваў на вераснёўскім сонейку новымі вокнамі, яркую жоўтую фарбу ў святочнае афармленне двара прыўнёс прыпаркаваны школьны аўтобус: яго сёлета набылі для гэтай навучальнай установы і ён ужо выканаў свой першы рэйс, падвёз рабят на ўрачыстую лінейку.
Апладысментамі сустрэлі вучні, настаўнікі і бацькі ганаровых гасцей: намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку, старшыню раённага выканаўчага камітэта Уладзіміра Піскіжава, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алену Каранкевіч, шаноўных шэфаў — старшынь СВК “Чырвоны баец” і СВК “Калгас “Ніва” Аляксандра Серакова і Івана Рыняка. А завіталі яны на свята не толькі з самымі шчырымі і сардэчнымі віншаваннямі, добрымі пажаданнямі, але і шчодрымі падарункамі: два наборы мячоў перадаў вучням школы, якая добра вядома ў раёне і за яго межамі сваімі спартыўнымі дасягненнямі, Анатоль Ісачанка, Уладзімір Піскіжаў уручыў сертыфікат на набыццё ПЭВМ, а абодва кіраўнікі сельгаскааператываў — грашовыя прэміі вялікай групе рабят, якія вызначыліся ў вучобе.
Былі таксама ўшанаваны вучні, якія дабіліся поспехаў у творчай і спартыўнай дзейнасці: Станіслаў Анісімаў, пераможца раённга агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Дзень, добры, свет!” у намінацыі “Дэкарытыўна-пракладная творчасць”, Уладзіслаў Юхноўскі, пераможца конкурсу “Маё будучае — бяспека працы маіх бацькоў” у намінацыі “Калі б я быў дырэктарам”, Дарына Юхноў-ская, пераможца раённага конкурса “Магілёўская скарбонка” ў намінацыі “О, цуд! Якая дасканаласць!”, Крысціна Гайдук, пераможца абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлону, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Аляксей Хархалёў, пераможца раённага дзіцячага конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей” ў намінацыі «Казка», Уладзіслаў Юхноўскі, Кірыл Сапега і Ганна Сокал, пераможцы конкурсу відэаролікаў “Усе прафесіі патрэбны, усе прафісіі важныя”, Юлія Гур’янава, пераможца конкурсу ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
Прагучалі віншаванні ў адрас першакласнікаў: сёлета іх у школе пяцёра, і пажаданні, каб налета гэтая колькасць падвоілася!
А потым традыцыйны школьны званок паклікаў рабят на першы ў гэтым навучальным годзе ўрок. З цікаўнасцю і задавальненнем ад убачанага ганаровыя госці прайшліся чысценькімі школьнымі калідорамі ў суправаджэнні дырэктара навучальнай установы Наталлі Макаронак, завіталі ў вучэбныя кабінеты, спартыўную залу.
Я скрава і насычана прайшла вераснёўская ўрачыстая лінейка ў СШ №1 горада. У ліку ганаровых гасцей на яе завітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Піскіжаў. Ён звярнуўся да вучняў, настаўнікаў і бацькоў са шчырымі словамі віншаванняў і добрых пажаданняў, засяродзіў увагу прысутных на тым, што дзякуючы мэтанакіраванай сумеснай рабоце кіраўніцтва раёна і навучальнай установы, бацькоўскай грамадскасці новы навучальны год школа сустракае ў абноўленым, больш сучасным і рэспектабельным выглядзе. На рамонтныя работы, замену ваконных і дзвярных запаўненняў выдаткавана 2,5 млрд. рублёў. Адметна і тое, што на фоне агульнага зніжэння колькаснага саставу вучняў школ раёна ў СШ№1 за парты сядзе на 10 вучняў больш, чым летась. Кіраўнік раённай вертыкалі ўлады пажадаў педагагічнаму калектыву навучальнай установы і яе вучням далейшых поспехаў і плёну, а каб работа вялася на высокім арганізацыйна-тэхналагічным узроўні перадаў сертыфікат на, суму 10 млн.рублёў на набыццё ПЭВМ.
Словы віншаванняў з нагоды пачатку новага навучальнага года прысутным выказаў дырэктар школы Мікалай Казлоў.
Падчас правядзення лінейкі асаблівай увагі былі ўдастоены першакласнікі, а сёлета школа прырасла на 71 вучня, і адзінаццацікласнікі, якіх тут 26. У іх гонар гучалі песні і вершы, самыя добрыя пажаданні.
На ўрачыстую лінейку ў гімназіі г.Кіраўска, прысвечаную пачатку новага навучальнага года, сабралася шмат гасцей, прадстаўнікоў бацькоўскай грамадскасці. Уся ўвага — на віноўнікаў урачыстасці — вучняў і іх настаўнікаў, якія выстраіліся на пляцоўцы перад гімназіяй: усхваляваныя, натхнёныя твары, пярэстыя букеты, белыя банты, строгія касцюмы…
Пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь па флагштоку імкліва ўзляцеў Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. Гонар узняць яго быў прадастаўлены выдатнікам вучобы,удзельнікам і пераможцам раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд Анастасіі Лыбзікавай і Кірылу Дразду.
Удзел ва ўрачыстай лінейцы ў ліку ганаровых гасцей прынялі намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава, старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель і яго намеснік Наталля Шапавалава, начальнік РАНС Дзмітрый Рошчын, намеснік начальніка РАУС Мікалай Назарчук.
Звяртаючыся да прысутных, Галіна Слабоднікава ад імя раённага выканаўчага камітэта і сябе асабіста шчыра павіншавала ўсіх з пачаткам новага навучальнага года, Днём ведаў, пад-крэсліла, што ў сучасным грамадстве крылаты выраз “Знания — сила!” набывае асаблівую значнасць, як залог руху наперад, працвітання і дабрабыту. І маладое пакаленне нашай імкліва развіваючайся краіны павінна свядома і настойліва авалодваць ведамі, каб стаўшы дарослымі прымяняць іх на практыцы, умацоўваючы эканамічную моц, культурную і грамадскую значнасць Беларусі. Для гэтага неабходна ўжо сёння авалодваць сучаснымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. З гэтай мэтай намеснік старшыні райвыканкама перадала гімназіі сертыфікат на суму 5 млн.рублёў на набыццё ПЭВМ. А каб навучэнцы гімназіі і надалей заставаліся ў выдатнай фізічнай форме, ад праўлення СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель уручыў ім набор мячоў.
Наступны год для гімназіі г.Кіраўска, ад-крытай на базе СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, юбі-лейны: навучальнай установе споўніцца 50 год. Памаладзелай і прывабнай сустрэла гімназія сёлетні верасень: праведзены значныя работы па замене ваконных блокаў, да канца 2013 года мяркуецца закончыць рамонт харчблока. Звяртаючыся да прысутных дырэктар гмназіі Людміла Ісакава выказала шчырую ўдзячнасць за дапамогу ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года кіраўніцтву раёна, шэфам, а таксама самім рабятам, іх бацькам і настаўнікам, за якасны касметычны рамонт прадметных кабінетаў.
Традыцыйна самыя цёплыя віншаваннні і асаблівыя знакі ўвагі прымалі ў гэты дзень першакласнікі і вучні выпускнога 11-га класа.
А потым першы званок новага навучальнага года, які далі першакласніца Віталіна Дзяшковіч і старшакласнік Аляксандр Мухін, запрасіў рабят на першы ўрок: “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь”, праводзімы ў межах патрыятычнай акцыі “Я — грамадзянін Беларусі”.
Таццяна МАІСЕЕНКА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.