Лепшы супрацоўнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі працуе ў Кіраўску

Заключны этап агляду-конкурсу на званне “Лепшы супрацоўнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі”, які праходзіў у паралелі з аглядам- конкурсам на званне “Лепшы супрацоўнік канвойных падраздзяленняў і спецыяльных устаноў”, адбыўся напрыканцы жніўня ў г.Віцебску. Удзел у ім у саставе зборнай Магілёўскай вобласці прымаў інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС, лейтэнант міліцыі Дзяніс Кандраценка і ў асабістым заліку заняў ганаровае 3-е месца.
Мы папрасілі Дзяніса Сяргеевіча падзяліцца ўражаннямі ад прайшоўшых спаборніцтваў:

—Перш-наперш ад-значу, што конкурс прынёс поспех не толькі мне, але і ўсёй нашай камандзе: зборная Магілёў-шчыны заняла трэцяе агульнакаманднае месца сярод сямі рэгіянальных каманд-удзельніц.
Праходзілі спаборніцтвы на базе УУС Віцебскага аблвыканкама на працягу двух дзён і былі насычанымі, як па напалу спартыўных страсцей, так і падрыхтаванай для ўдзельнікаў агляду-конкурсу разнастайнай цікавай і пазнавальнай праграме.
На ўрачыстым пастраенні перад пачаткам спаборніцтваў нас вітаў начальнік упраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік міліцыі Сяргей Нікель. Былі ўскладзены кветкі і вянкі да памятнага знака супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў, у памяць аб іх прагучаў трайны аружэйны залп.
Асноўныя дзеянні першага конкурснага дня праходзілі на Віцебскім цэнтральным спорткомплексе. Удзельнікам неабходна было паказаць сваю фізічную падрыхтоўку, прайсці выпрабаванні на сілу і вынослівасць на бегавой дарожцы, прычым даваўся выбар паміж чаўночным бегам і «стомятроўкай», падцягванні альбо адцісканні на брусах, забегу на дыстанцыю ў 1,5 км, а таксама прадэманстраваць валоданне баявымі прыёмамі барацьбы.
Адзначу, што літаральна ўсе паказалі сябе з найлепшага боку.
Наступны этап конкурснай праграмы быў тэарэтычна-практычным. Трэба было адказаць на 20 пытанняў тэста, прадэманстраваць трапнасць стральбы на двух агнявых рубяжах у ціры і пры гэтым укласціся ў часавы нарматыў. Далей нас чакаў тэст па медыцынскай падрыхтоўцы: трэба было даць адказ па тэорыі, выканаць практычнае заданне.
Другі конкурсны дзень быў прысвечаны тэста- ванню па асноўных накірунках службовай дзейнасці ўдзельнікаў. Выпрабаванні былі не з лёгкіх, але і з імі каманды паспяхова справіліся.
Перамога ж у агульнакамандным заліку дасталася гаспадарам — прадстаўнікам УУС Віцебскага аблвыканкама. Каманда нашай Магілёўскай вобласці была трэцяй, уступіўшы ўсяго адно ачко мінчанам. У асабістым заліку ў спаборніцтвах сярод супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчых інспекцый у тройку прызёраў разам са мной увайшлі, набраўшы большую колькасць балаў, прадстаўнікі Аршанскага і Бешанковіцкага РАУС.
У цэлым удзел у аглядзе-конкурсе пакінуў масу станоўчых эмоцый. Па-першае, задаволены, канешне ж, сваім вы-ступленнем, тым больш, што ў праваахоўчай сістэме працую адносна нядаўна: у 2011 годзе прайшоў першапачатковую паўгадавую падрыхтоўку на базе вучэбнага цэнтра МУС Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў органаў унутраных спраў, працаваў участковым інспектарам міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС, са студзеня мінулага года працую на пасадзе інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС.
Па-другое, вельмі спадабалася культурная праграма, наведванне выставачнай залы “Духаўскі круглік” і Летняга амфітэатра, сваёй прыгажосцю падчас наладжанай для нас захапляючай агляднай экскурсіі ўразіў Віцебск.
Запісала Таццяна МАІСЕЕНКА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.