На парадку дня — уборка льну

Верасень – гэта тая пара, калі ўсюды на палях, у садах кіпіць праца па ўборцы ўраджаю. Не з’яўляюцца выключэннем і нашы раённыя льнаводы. Як вядома, справа вырошчвання, догляду за пасевами, уборкі льну і яго перапрацоўкі поўнасцю аддадзена ААТ “Кіраўск-Лён”.
У браць лен у аптымальныя тэрміны і падрыхтаваць якасную трасту – важнейшая задача льнаводаў. Мінулы тыдзень усіх парадаваў сухім надвор’ем, у тым ліку і работнікаў ільняной галіны. Таму што дажджы, якія актыўна праходзілі апошнія некалькі тыдняў, сур’ёзна падсапсавалі становішча на ўборачных работах.
На жаль, цяпер, пасля праліўных дажджоў, якасць ільну практычна ўсюды знізілася. З пераўвільгатненнем глебы тэхніка не ўсюды можа прайсці, уборка зацягваецца, а лён пералежваецца. А ў цэлым паскардзіцца на ўраджай ільну 2013 года нельга.
Аб тым якія работы ўжо выкананы, а якія яшчэ наперадзе, нам падчас прыезду ў мінулы аўторак на пале за в.Сяргее-вічы паведаміў намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ «Кіраўск-Лён» Уладзімір Вербінаў:
— Церабленне льну ужо завершана, зараз вядуцца работы па ўздыму льнатрасты.
У полі працуе 11 прэсаў і 3 варашылкі. Нарыхтавана 470 тон у заліковай вазе льнотрасты, якая прайшла праз вагі і сёння ужо знаходзіцца на тэррыторыі льнозавода. А калі гэта перавесці ў валакно, дык атрымаецца 124 тоны.
Акрамя гэтага, вядзецца падрыхтоўка глебы пад ураджай 2014 года, унясенне гліфасатаў і гліфазмяшчальных прэпаратаў на 460 гектарах. Таксама ўжо пачалі ўзворванне глебы.
Як вядома, у любой дзейнасці, да якой мае дачыненне чалавек, заўсёды знойдуцца перадавікі, майстры сваёй справы. Дзякуючы ім можна дабіцца поспехаў. Уладзімір Анатольевіч паведаміў, што ў іх усе — прафісіяналы сваёй справы! Але, як і ў любым калектыве, і сярод прафесіяналаў ёсць найлепшыя. Напрыклад, Пётр Буднікаў, Сяргей Сітцаў і Міхаіл Харкоў.
Работы яшчэ хапае. З 1176 засеяных гектараў узнялі трасту на гэты дзень 414 га. Хочацца адзначыць, што ў параўнанні з мінулым годам за аналагічны перыяд ураджай-2013 намнога вышэйшы. А гэта не можа не радаваць.
Сабралі таксама 385 тон насення, а гэта на 5 тон больш, чым летась.
Цэх на перапрацоўцы льнотрасты працуе ў звычайным рэжыме: з 8 раніцы да 20 вечара. Уладзімір Вербінаў заверыў, што калектыў будзе старацца, як і ў папярэднія гады, укласціся па ўборцы льну ў аптымальныя тэрміны і атрымаць належную колькасць сыравіны.
Анастасія
Бегуновіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.