На патоку — кукуруза на зерне

У мінулую пятніцу ў СВК «Чырвоны баец» прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне.
Падчас прыезду на кукурузныя палеткі сустрэлі вадзіцеля Юрыя Іваніцкага, які працуе на адвозцы зерня на самазвале ЗІЛ-130, і камбайнера Андрэя Новіка. На гэтым полі таксама працаваў і камбайнер Валерый Дырыкаў. Як адзначыў Андрэй Новік, ураджай кукурузы сёлета выдатны, тэхніка працуе без перабояў. На камбайне КЗС-1218 з кукурузнай жаткай да нашага прыезду Андрэй намалаціў 14 бункераў (у адзін бункер змяшчаецца 5 — 6 тон зерня).
Па словах галоўнага агранома Аляксея Шаверова, пад кукурузу на зерне ў агульнай структуры ўсіх пасяўных плошчаў адведзена каля 35% 400 га было пасеяна на сілас і 250 га — на зерне. Ураджайнасць на дадзеным участку склала каля 120 цэнтнераў у бункернай вазе. Такі рэзультат выдатны для гэтай зоны.
Максім Мікешын, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.