Шчодры яблыневы сад

Сёлетні год вельмі радуе ўраджаем яблыкаў садаводаў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Вабяць вока наліўнымі бакамі плады гатунку “імрус”, гнецца галлё ад “іманта”, “алесі”, “вербнага” і “антэя”.
— Сад, што знаходзіцца за в.Валосавічы, займае 300 гектараў, з іх 50 га заняты ягаднікамі, 2 га — грушамі, гаворыць галоўны тэхнолаг сада Алена Юркавец.
— Больш за ўсё ў нас пасаджана восеньскіх гатункаў яблыкаў, дзесьці 55%, каля 40% — зімовых. На да-дзены момант ужо сабралі 500 тон, з якіх 200 т знялі на закладку і каля 300 т адправілі на пера-працоўку на Кіраўскі харчовы камбінат.
У бягучым годзе плануем атрымаць каля 1000 т яблыкаў, тон 400—450 будзе закладзена ў сховішча, на частку ўраджаю будзем шукаць рынкі збыту і за межамі краіны.
На ўборцы садавіны задзейнічана брыгада садаводаў гаспадаркі з 11 чалавек, працуюць таксама работнікі цяплічнага камбіната. Яшчэ дзесятак чалавек накіроўвае да нас сектар занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, але і такой колькасці людзей нам усё роўна недастаткова. Было б цудоўна, каб працавала чалавек 50-60. З просьбай аб дапамозе звярнуліся да адміністрацыі Мышкавіцкай СШ. Там з разуменнем паставіліся да нашай просьбы.
Убраць увесь ураджай яблыкаў расветаўцам неабходна да сярэдзіны кастрычніка, бо потым пачынаюцца работы па падрыхтоўцы сада да зімы: абрэзка і ўборка галля, афарбоўка, абарона ад грызуноў.
З’явілася ў гэтым годзе ў садаводаў і новая сельгастэхніка — самаходная платформа па ўборцы яблыкаў, якая ў разы дазволіць рассветаўцам павялічыць прадукцыйнасць работ, а таксама дасць магчымасць працаваць на рознай вышыні. На гэтай машыне адначасова змогуць знахо-дзіцца 8 чалавек, якім трэба будзе толькі здымаць яблыкі і класці ў спецыяльны латок, а далей усё механізавана: плады па канвееры рухаюцца ў кантэйнер, які круціцца па кругу, а для таго, каб яблыкі не ўдарыліся, латок аўтаматычна апускаецца, а спецыяльная шчотка раўнамерна іх размяркоўвае па тары.
Парадавалі ўраджайнасцю ў гэтым годзе і грушы. Летнія гатункі, якіх сабралі каля 12 тон, рэалізаваны. Застаўшыеся зімовыя гатункі мяркуецца закласці ў сховішча, каб потым рэалі-зоўваць праз гандлёвыя кропкі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.