9 кастрычніка — Сусветны дзень пошты
Як адзначыла начальнік раённага вузла паштовай сувязі Марына Падаляк, у нашы дні беларуская паштовая сувязь забяспечвае інфармацыйнае адзінства нашай краіны, падтрымлівае статус сацыяльнага партнёра дзяржавы, надзейнага пасрэдніка ў міжчалавечых зносінах.
У паштовай галіне працуюць добрасумленныя людзі, якія ўсёй душой любяць сваю няпростую і адказную справу, аддадзеныя прафесіі, аддаючыя ёй назапашаны вопыт, веды, сілы.
Адна з такіх работнікаў — Тамара Мікалаеўна Бабрыковіч, якая 26 гадоў працуе паштальёнам на гарадскім аддзяленні сувязі. За добрасумленную працу ў галіне сувязі, высокія вытворчыя паказчыкі, асабісты ўклад у развіццё паштовай сувязі раёна ёй прысвоена званне “Ветэран працы РУП “Белпошта”.
З 1992 года працуе паштальёнам на гарадскім аддзяленні сувязі Святлана Мікалаеўна Катургіна, да заўтрашняга свята яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта”.