“Дзіця міру”

Як мы паведамлялі, абласным аддзяленнем ГА “Беларускі фонд міру” штогод праводзіцца акцыя “Дзіця міру”, у ходзе якой ушаноўваюцца бацькі дзяцей, нарадзіўшыхся ў Міжнародны дзень міру.
Сёлета ў дзень свята, 21 верасня, на гэты свет з’я-вілася двое новых жыхароў нашага раёна: хлопчык і дзяўчынка. Шчаслівымі бацькамі сталі Наталля і Арцём Вавілавы з в.Лёўкавічы — у іх нарадзілася дачушка (дарэчы, сімвалічна, што сям’я пражывае ў названай вёсцы па вуліцы Міру), а таксама Таццяна Шамедзька і Сяргей Палякоў з в.Дабрыца — іх сям’ю папоўніў сынок.
Абодвум немаўлятам прысвоены статус “Дзіця міру“, бацькам уручаецца адпаведнае пасведчанне з віншаваннямі з адметнай падзеяй і пажаданнямі нованароджаным здароўя, шчасця, міру і дабрыні, сувеніры, а таксама адначасовая матэрыяльная дапамога.
Увогуле па Магілёўскай вобласці ў гэты дзень нарадзілася 36 дзяцей, усе яны атрымалі статус “Дзіця міру”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.