Каб сталасць жыцця была шчаслівай і напоўненай сэнсам!

Значную работу з пажылымі грамадзянамі праводзіць раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які функцыянуе ў раёне больш дзесяці гадоў. Аб рабоце цэнтра ў гэтым напрамку расказвае яго дырэктар Вольга МЕРЖЫЙ:

— Па стане на 1 кастрычніка гэтага года на ўліку ў цэнтры знаходзіцца 5625 чалавек, якія адносяцца да сацыяльна ўразлівых катэгорый насельніцтва, у тым ліку адзінокія — 328, адзінока пражываючыя — 2950, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — 43, сем’і загінуўшых ваеннаслужачых — 8.
За кошт сродкаў Дзяржаўных праграм ажыццяўляюцца рамонтныя работы: электраправодкі, пячнога ацяплення, устаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў з перадачай сігналаў на сігнальна-гукавое ўстройства на фасадах домаўладанняў і г.д.
У межах выканання мерапрыемстваў Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання і стварэння безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб Магілёўскай вобласці на 2011-2015 гады да святкавання Дня пажылых людзей закуплены 21 прадуктовы набор на суму 2,0 млн.руб., якія ўручаны адзінокім інвалідам 1 групы і малазабяспечаным адзінокім грамадзянам.
Найбольшае развіццё ў нашым цэнтры атрымала надомнае абслугоўванне. Ім ахоплены непрацаздольныя грамадзяне, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту, інваліды 1-2 груп, якія па заключэнні ўрачоў маюць патрэбу ў паслугах сацыяльнага работніка. На надомным абслугоўванні знаходзяцца 343 пенсіянеры, у тым ліку 2 інваліды і 4 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, 40 інвалідаў з прычыны агульнага за-хворвання.
Разавыя сацыяльна-бытавыя паслугі грамадзянам аказвае аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання.
Пры аддзяленні створаны салон “Міласэрнасць”, у якім выдзяляецца паступаючая замежная бязвыплатная дапамога (адзенне і абутак, якія былі ва ўжыванні) маючым у гэтым патрэбу пенсіянерам. Функцыянуе пункт пракату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі (хадункі, мыліцы, каляскі), якія аблягчаюць бытавыя ўмовы інвалідаў, людзей пажылога ўзросту.
У населеных пунктах, дзе адсутнічаюць установы сацыяльна-бытавога прызначэння, дзейнічаюць 42 Дома сацыяльна-бытавых паслуг, куды па просьбе жыхароў выязджаюць медыцынскія работнікі, спецыялісты культуры, сацыяльнай абароны, бытавога абслугоўвання і іншыя.
Ва ўсіх аграгарадках працуюць сацыяльныя пункты — падраздзяленні цэнтра, выконваючыя на абслугоўваемай тэрыторыі ўсе ці частку яго функцый, што дазваляе аператыўна вырашаць праблемы грама-дзян, якія пражываюць у дадзенай мясцовасці. Пры сацыяльных пунктах дзейнічаюць клубы цікавых сустрэч для пажылых грамадзян, функцыянуюць пункты пракату сродкаў рэабілітацыі.
У в.Хвайніца працуе аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, самастойнае пражыванне якіх ускладнёна з-за сталага ўзросту, хвароб ці драхласці жылля.
Зараз наша асноўная задача — пошук і ўкараненне ў практыку новых падыходаў у рабоце з пажылымі людзьмі, павышэнне якасці і даступнасці сацыяльных паслуг.
Так, сёлета было ад-крыта новае аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту з мэтай арганізацыі іх вольнага часу і зносін, аказання сацыяльна-бытавых і іншых паслуг сталым людзям, якія захавалі здольнасць да самаабслугоўвання і рухомасці. Удзел у грамадскім і культурным жыцці дазваляе ім заставацца актыўнымі і адчуць сваю запатрабаванасць.
Старасць нельга прадухіліць, але яе можна зрабіць шчаслівай, актыўнай, цікавай і напоўненай сэнсам.
У цэнтры для пажылых грамадзян наладжваюцца розныя мерапрыемствы, рэалізуюцца сацыяльныя праекты, круглыя сталы, лекцыі, гутаркі, сумесныя паездкі і інш. Вядзецца актыўная работа і ў клубах для пажылых людзей, куды яны прыходзяць, каб знайсці зацікаўленых субяседнікаў.
Прыходзячы да сталых людзей, спецыялісты нашага цэнтра праяўляюць міласэрнасць і суперажыванне, цярплівасць і разуменне, дапамагаючы ім стаць больш шчаслівымі.
Напярэдадні Дня пажылых людзей хацелася б выказаць удзячнасць нашым былым работнікам, якія выйшлі на за-служаны адпачынак, за значны асабісты ўклад у развіццё цэнтра.
Няхай жа ўсіх пажылых людзей акружаюць цеплыня і шчырасць, а восень жыцця будзе толькі залатой!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.