Кіраўнік і Чалавек з вялікай літары

Разам з Аляксандрам Уладзіміравічам Сераковым у “Чырвоным байцы” мне давялося працаваць амаль 18 гадоў, 7 апошніх гадоў, як са старшынёй. За гэты час ён паказаў сябе не толькі як чулы і справядлівы чалавек, але і спецыяліст высокага класу.
Пад яго кіраўніцтвам СВК “Чырвоны баец” стаў адным з вядучых у раёне: больш чым у 2 разы ўзраслі надоі малака, павялічылася пагалоўе і прывагі жывёлы, на належным узроўні продаж малака і мяса дзяржаве. З кожным годам павялічваецца вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур, ствараецца трывалая кармавая база. Па выніках работы сельгаскааператыў і яго працаўнікі неаднаразова займалі прызавыя месцы на раённых, абласных і рэспубліканскіх працоўных спаборніцтвах.
Канешне, аднаму чалавеку ўсё гэта зрабіць не па-сілах, а вось разам з граматна падабранымі і размеркаванымі кадрамі дасягнуць можна многага. Менавіта так і адбываецца ў СВК “Чырвоны баец”: кожны спецыяліст, як гаворыцца, на сваім месцы, дасканала ведае справу і хварэе за яе душой.
Вядома, што галоўная каштоўнасць — гэта чалавек. У калектыве, узначальваемым Аляксандрам Уладзіміравічам, гэта заўсёды было непарушальнай ісцінай. У работнікаў сельгаскааператыва неблагія заробкі, акрамя таго, яны дадаткова атрымліваюць мяса, збожжа і іншую прадукцыю. Пры неабходнасці на работу і з работы працаўнікі дастаўляюцца транспартам гаспадаркі, усе забяспечваюцца гарачым харчаваннем.
Адным са станоўчых фактаў можна назваць хуткае вырашэнне жыллёвых пытанняў, што акрамя ўсяго іншага дазваляе замацоўваць у гаспадарцы маладых спецыялістаў.
Не забываюцца тут і на пенсіянераў, якія ў свой час шмат год жыцця прысвяцілі працы ў гаспадарцы, ім выдзяляюцца збожжа і мяса, аказваецца дапамога па апрацоўцы прысядзібных участкаў. Матэрыяльная дапамога аказваецца і інвалідам.
Аляксандр Серакоў, як чалавек дальнабачны, заўсёды робіць стаўку на маладое пакаленне. Ужо на працягу шмат год гаспадарка ўзнагароджвае грашовымі прэміямі вучняў мясцовай школы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе і грамадскім жыцці.
Зараз, як і раней, калі даводзіцца пагутарыць з Аляксандрам Уладзіміравічам, ад сустрэчы застаюцца толькі станоўчыя ўражанні: ён заўсёды ветлівы і добразычлівы.
Віншуючы юбіляра з такой важнай датай у жыцці, жадаю яму моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця. А самае галоўнае, каб такіх кіраўнікоў, як Аляксандр Серакоў, было больш!
З павагай Рыгор КАГАН.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.