“Хачу, каб вёска жыла!”

“Хачу, каб вёска жыла!”

Ёсць людзі, якія з першай хвіліны знаёмства захапляюць увагу слухача, заварожваюць сваёй любоўю да жыцця, да людзей, да ўсяго навакольнага. Менавіта такія ўражанні засталіся падчас знаёмства з загадчыкам Казуліцкага сельскага клуба, старастай гэтай вёскі Валянцінай Міхайлаўнай Кісель.
Гэты чалавек выклікаў сімпатыю яшчэ падчас тэлефоннай размовы, калі мы дамаўляліся аб сустрэчы. Валянціна Міхайлаўна, нягледзячы на тое, што знаходзілася ў водпуску, без ваганняў згадзілася сустрэцца. Яе, як чалавека, неабыякавага да лёсу сваіх аднавяскоўцаў, перапаўняе сапраўдная радасць: Казуліцкі сельскі клуб памяняў прапіску, пераехаўшы ва ўтульны, прыгожы і прасторны будынак, дзе раней размяшчаўся мясцовы сельскі Савет дэпутатаў. Увогуле аб наваселлі клуба жанчына марыла ўсе 40 гадоў сваёй працы на пасадзе загадчыка ўстановы культуры…
Нарадзілася Валянціна Кісель тут жа, у Казулічах, пасля заканчэння школы атрымала прафесію агранома ў Жыліцкім сельгаскаледжы. У марах дзяўчына бачыла, як крочыць па шырокіх калгасных палях, па прыгажых хлебных нівах і пяшчотна-блакітных ільняных палетках… А яе, маладога спецыяліста, запрасілі часова ўзначаліць мясцовы сельскі клуб. Гэтае “часова” стала справай усяго яе жыцця… Але, як адзначыла падчас размовы Валянціна Міхайлаўна, яна аб гэтым ніколі не пашкадавала, работа ў клубе заўсёды прыносіла ёй сапраўднае задавальненне.
Ш чыра ўлюбёная ў народную песню, Валянціна Міхайлаўна ў свой час сабрала вакол сябе аднадумцаў з ліку мясцовых жыхарак, і разам яны стварылі фаль-клорна-этнаграфічны калектыў. Яго добра ведалі не толькі жыхары нашага раёна, але і ўсёй Беларусі. Казуліцкія самадзейныя артысты прымалі актыўны ўдзел у розных канцэртах, фестывалях і конкурсах, іх выступленні неаднаразова дэманстраваліся на абласным і рэспубліканскім тэлебачанні.
Адно турбуе жанчыну, што з кожным годам змяншаецца колькасць вясковага насельніцтва, тых для каго яна працуе. Зараз у Казулічах пражывае 212 чалавек. А ў свой час, успамінае Валянціна Кісель, у вёсцы было каля 600 чалавек, шмат моладзі, працаваць бы-ло вельмі цікава, з размахам адзначаліся ўсе святы. Але яна і зараз не апускае рукі, актыўная і жыццелюбівая, імкнецца прынесці радасць ў кожны дом, у кожную сям’ю. На святы заўсёды стараецца прыдумаць нешта цікавае, неардынарнае: узімку, напрыклад, запрагаюць коней, прыбіраюцца самі і з песнямі і гармонікам едуць па вёсках, дорачы людзям, у большасці сваёй ужо пажылым, сапраўдную радасць, пяшчоту і душэйную цеплыню. Напрыклад, у бягучым го-дзе, 9 Мая пайшлі віншаваць сталых людзей па дамах: рабяты чыталі вершы, спявалі і танцавалі. І людзі настолькі расчуліліся, што на іх вачах з’яўляліся слёзы радасці, а колькі ўдзячных слоў яны пачулі ў свой адрас ад аднавяскоўцаў.
Зараз Валянціна Міхайлаўна выбрала накірунак у рабоце з асацыяльнымі сем’ямі. На жаль, але часта рабяты ў такіх сем’ях не ведаюць, што такое сямейныя святы і падарункі, што цябе могуць выслухаць, пахваліць, штосьці параіць. Вось гэты прабел у жыцці дзяцей і стараецца запоўніць загадчык клуба: яна памятае іх дні нараджэнні, віншуе, імкнецца кожнага выслухаць, дапамагчы і словам, і справай, і марыць, каб кожны з іх вырас дастойным чалавекам, не ступіў на “склізкую” дарогу, якая абавязкова прывядзе да бяды.
Імкнецца яна прыцягнуць да культурнага жыцця і бацькоў такіх рабят. І яны ідуць, удзельнічаюць у розных мерапрыемствах, і ўдзячныя, што іх падтрымліваюць, не даюць застацца сам насам са сваімі праблемамі.
“Я вельмі люблю дзяцей, — кажа Валянціна Міхайлаўна. — Люблю назіраць за тым, як яны падрастаюць, дужэюць, сталеюць, выбіраюць свой жыццёвы шлях. Радуюся іх поспехам, любуюся імі, шчыра ганаруся іх удачамі і дасягненнямі. І дзесьці ў глыбіні душы, адчуваю і сваю кроплю дабрыні пасеяную ў іх чыстыя душы”.
А крамя ўсяго іншага В.М.Кісель з’яўляецца старастай в.Казулічы. Рабіць сваю справу стараецца з добрым настроем і цёплай усмешкай, каб дабавіць упэўненасці людзям, якія звяртаюцца за дапамогай. А звяртаюцца да яе з самымі рознымі пытаннямі: каму неабходна абкасіць траву, каму дрэва спілаваць. А іншы раз даводзіцца і мірыць суседзяў, якія пасварыліся за кавалак зямлі. Калі Казуліцкі сельскі Савет рэарганізавалі, звяртацца за дапамогай сталі часцей. Зараз тэрыторыя вёскі адносіцца да Мышкавіцкага сельскага Савета, якім кіруе Віталь Глекаў. Па словах старасты, працаваць з новым старшынёй падабаецца: ён часта наведваецца ў вёску, па магчымасці, дапамагае вырашаць праблемныя пытанні.
У вёсцы Валянціну Мі-хайлаўну паважаюць усе, ад мала да вяліка. І ёсць за што, яна — чалавек з павышаным пачуццём адказнасці, які любіць сваю родную зямлю, аддана працуе на карысць людзям, імкнецца пакінуць пасля сябе добры след. Заўсёды ўважлівая да іншых людзей, спагадлівая, душэўная, добразычлівая, яна шчыра перажывае за далейшы лёс роднай вёскі.
Некалькі год таму Валянціна Міхайлаўна, разам са сваім былым аднавяскоўцам, які зараз жыве ў суседняй краіне, вырашылі ўшанаваць памяць 318 жыхароў Казуліч зажыва спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Частку грашовых сродкаў ахвяраваў былы аднавясковец. Для таго, каб сабраць неабходную суму, Валянціна Міхайлаўна звярнулася з просьбай да жыхароў Казуліч. Спачатку, успамінае жанчына, было складана, у кожнай хаце даводзілася тлумачыць, для чаго неабходныя гэтыя грошы, але, дзякуй усім, адгукнуліся, дапамаглі. Вось так і з’явіліся на могілках крыжы, вазоны з кветкамі і таблічкі з прозвішчамі ўсіх зажыва спаленых у гады вайны жыхароў Казуліч.
На працягу ўсяго свайго жыцця В.М.Кісель імкнецца выконваць сваю работу добрасумленне, з душой. Пацверджаннем гэтаму, шматлікая колькасць грамат і дыпломаў, якія ўпрыгожваюць яе кабінет.
На думку жанчыны, сакрэт поспеху любой справы — гэта добрыя, цёплыя ўзаемаадносіны ў калектыве і з людзьмі, а галоўнае, канешне ж, падтрымка сям’і. Яе муж, Мікалай Цімафеевіч, заўсёды шчыра радуецца дасягненням жонкі, дапамагае, раіць што-небудзь карыснае. У яе цудоўныя дзеці, якімі яна ганарыцца, абодва атрымалі вышэйшую адукацыю, стварылі свае сем’і. У іх прасторным доме заўсёды пануюць узаемная павага і гармонія.
З а размовай, неяк непрыкметна хутка прабег час, мабыць таму, што ад гэтага чалавека сыходзіць нейкая прыцягальная энергетыка, побач з ёй адчуваеш сябе ўтульна. Жанчына распавядала пра сваё жыццё спакойна, размерана, і ў той жа час было адчуванне, што ў яе яшчэ шмат задум і жадання рабіць дабро людзям, прыносіць шчасце ў кожную сям’ю, у кожны дом.
Напрыканцы размовы запыталася ў Валянціны Міхайлаўны аб самай запаветнай яе мары, і пачула ў адказ: “Хачу, каб вёска жыла”…
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024