Адчуваю асабістую адказнасць!

Адчуваю асабістую адказнасць!

levk2У нашай краіне існуе добрая традыцыя ўшанавання лепшых  прадстаўнікоў галін народнай гаспадаркі, якія сваёй пачэснай працай прымнажаюць дабрабыт дзяржавы, садзейнічаюць яе працвітанню.
31 кастрычніка прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Сярод іх — прадстаўніца нашага раёна — аператар машыннага даення кароў КСУП “Жылічы” Ніна Дзмітрыеўна Ляўковіч: яна ўзнагароджана медалём “За працоўныя заслугі” за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокае прафесійнае майстэрства.
Сустрэцца і пагутарыць з Нінай Дзмітрыеўнай карэспандэнтам “раёнкі” ўдалося якраз калі яна вярнулася з цырымоніі ўручэння ўзнагарод, якая адбылася ў Мінску ў Палацы Рэспублікі.
Першае, што кінулася ў вочы падчас размовы з жанчынай, — яе добры настрой і шчырая ўсмешка на вуснах. Як адзначыла Ніна Дзмітрыеўна, яна ўсё яшчэ знаходзілася пад уплывам гэтай незабыўнай падзеі, бадай, самага яскравага моманту яе жыцця. “Мне было прыемна, што мы, працаўнікі вёскі, былі ўшанаваны разам з прадстаўнікамі самых розных галін народнагаспадарчага комплексу краіны, — падкрэсліла Н.Д.Ляўковіч. — Асабліва запалі ў душу словы, выказаныя прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, што мы — лепшыя людзі краіны, і гэта найвышэйшая адказнасць. Прэм’ер-міністр адзначыў, што сельскагаспадарчая галіна зараз усё больш мадэрнізуецца, у ёй асвойваюцца новыя тэхналогіі, эфектыўнасць выкарастання якіх залежыць ад кожнага канкрэтнага чалавека. Таму мы павінны не толькі паказваць прыклад добрасумленных адносін да справы, але і падказваць, а калі трэба, то і патрабаваць такога ж стаўлення ад таварышаў па працы.”
У галіне жывёлагадоўлі Ніна Дзмітрыеўна ўжо больш за 20 гадоў. Увесь гэты час яна — адна з лепшых даярак КСУП “Жылічы”.
Нарадзілася і вырасла жанчына ў в.Свіслач Асіповіцкага раёна. Пасля заканчэння васьмігодкі паступіла ў Жыліцкі сельгаскаледж, спасцігала навуку агароднінаводства. Падчас вучобы пазнаёмілася з мясцовым юнаком, маладыя людзі пакахалі адзін аднаго і праз некаторы час згулялі вяселле. Гаспадарка выдзеліла сям’і добраўпарадкаваную кватэру.
На пытанне, чаму пайшла працаваць на ферму, Ніна Дзмітрыўена адказала шчыра і проста: “Мне заўсёды падабалася гэтая работа, яна і зараз прыносіць мне сапраўднае задавальненне”. Яшчэ дзяўчынкай Ніна бегала на ферму дапамагаць матулі, якая ўсё сваё жыццё прысвяціла жывёлагадоўлі, заўсёды была ў перадавіках, працавала шчыра, адказна і самааддана. Вось гэтыя якасці яна і прывіла сваёй дачцы Ніне. Менавіта ад матулі ёй дасталіся і такая рыса характару, як імкненне быць у працы лепшай.
Калі запыталіся, чаму пры аднолькавых вытворчых магчымасцях  менавіта ёй удаецца дабівацца найлепшых паказчыкаў па надоях, жанчына адзначыла: проста працаваць трэба з душой, а яшчэ з ласкаю ставіцца да каровак, бо яны ўсё разумеюць, а адсюль і аддача адпаведная. У гэтыя восеньскія дні, калі з пашы статак пераве-дзены на зімова-стойлавае ўтрыманне, сярэднясутачныя надоі ад кожнай каровы ў яе групе даволі неблагія. За 9 месяцаў бягучага года  яны ў сярэднім склалі больш за 4900 кг, а ўвогуле самы вялікі гадавы паказчык па надоях у групе Н.Д.Ляўковіч склаў  7100 кг.
Як адзначыла падчас размовы Ніна Дзмітрыеўна, несумненна, яе ўзнагарода — гэта агульны вынік стараннай працы ўсяго калектыву гаспадаркі.
Добрыя словы выказала Н.Д.Ляўковіч у адрас загадчыка фермы Міхаіла Глазкова: маўляў, гэта сапраўдны спецыяліст, адказны і старанны, да якога можна звярнуцца з любой рабочай праблемай, і ён абавязкова зробіць усё магчымае, каб дапамагчы яе вырашыць.
Надзейнай апорай для Ніны Дзмітрыеўны з’яўляецца і яе сям’я: муж Віктар Андрэевіч і дачка Юлія. Муж працуе ў гаспадарцы механізатарам. Як і жонка, ён — старанны і адказны работнік. Бацькі выхавалі цудоўную дачку, дзяўчына працуе ў Бабруйску выхавальнікам і завочна вучыцца ў МДУ імя А.А.Куляшова.
За плячыма Н.Д.Ляўковіч — багаты працоўны вопыт, дастойныя вынікі работы, а наперадзе — вяршыні, якіх жанчына здольная дасягнуць. Працавітасці, стараннасці і жадання працаваць у гэтым напрамку ў яе шмат!
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024