Акцэнты расстаўлены, трэба працаваць на лепшы рэзультат

 

Зусім няшмат часу засталося да завяршэння бягучага года. Перад народнагаспадарчым комплексам стаіць задача забяспечыць выкананне прагнозных паказчыкаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця, вызначаных на 2013 год, каб закласці трывалы падмурак для паспяховага старту ў год наступны. Аб тым, якія здабыткі ёсць на рахунку галін народнай гаспадаркі раёна па выніках работы за 9 месяцаў, якія неда-працоўкі і ўпушчэнні не дазволілі дасягнуць прагназуемых рэзультатаў, што неабходна прадпрыняць у бліжэйшы час для вырашэння праблемных пытанняў, ішла размова на чарговым пася-джэнні райвыканкама напрыканцы кастрычніка.З 5 паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за студзень — верасень забяспечана выкананне 3-х.
Значна перавышаны параметры прагнозу па тэмпах росту экспарту паслуг як па раёне ў цэлым, так без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання: аб’ём экспарту паслуг па раёне склаў 202,2% да ўзроўню 8 месяцаў мінулага года пры прагнозе на год  116%. Па гэтым паказчыку мы — другія ў вобласці.
Забяспечана выкананне заданняў па росце заработнай платы: за 9 месяцаў намінальная налічаная заработная плата работнікаў народнай гаспадаркі раёна склала 3801,6 тыс. руб. пры даведзеным заданні 3578,9 тыс. руб., або 106,2%, у тым ліку ў верасні — 4188,7 тыс. руб., або 104,9% да задання.
Пакарыўся і складаны дагэтуль для дасягнення рубеж —  па аб’ёме прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове: адзначалася, што да выканання гадавога паказчыка ў 2000 тыс. долараў ЗША застаецца зусім нязначная сума, якая раёну па сілах.
Не ўдалося выканаць прагнозныя паказчыкі па ўводзе жылля за кошт усіх крыніц фінансавання, тэмпе росту экспарту тавараў (без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання).
Не забяспечана выкананне кантралюемага задання па тэмпе росту вытворчасці валавой прадукцыі ў сельгасарганізацыях: пры плане на год 109,6% выкананне склала 101,4%.
А гульную характарыстыку эканамічнай сітуацыі ў раёне на гэты перыяд даў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў і, па традыцыі, разгледзеў яе на фоне вобласці, а вобласці — па рэспубліцы.
Ён засяродзіў увагу прысутных на паказчыках, адлюстроўваючых рэзультаты  фінансавай дзейнасці галін народнай гаспадаркі. За студзень — жнівень  атрымана 29,2 млрд. руб. чыстага прыбытку (з іх 26,7 млрд.руб. — на рахунку сельскай гаспадаркі). А ў цэлым па раёне гэта толькі 73,3% да леташняга ўзроўню. Як бачна, падкрэсліў старшыня райвыканкама, тут ёсць над чым працаваць.
Прыбытак ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг за студзень — жнівень па раёне  склаў у бягучых цэнах 44,4 млрд. руб., да аналагічнага леташняга перыяду ён зменшыўся амаль на 12%. Знізіўся і ўзровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг у цэлым па раёне.
А па ўзроўні рэнтабельнасці продажу прадукцыі сельгасарганізацый наш раён на першым месцы сярод рэгіёнаў вобласці: атрымана 12,3% пры заданні 12%.
У раёне з’явілася стратная арганізацыя — ААТ “Кіраўск-лён”. На Магілёўшчыне па выніках работы за 8 месяцаў налічваецца 71 стратная арганізацыя.
З начная ўвага была нададзена пытанням забеспячэння вы-платы заработнай платы. Хоць заданне па яе росце ў цэлым па раёне выканана, але ў шэрагу арганізацый тэмпы росту зарплаты апярэджваюць тэмпы росту прадукцыйнасці працы.
Старшыня райвыканкама зрабіў эканамічны аналіз суадносін двух паказчыкаў — тэмпаў росту сабекошту рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг і выручкі ад рэалізацыі: першы апярэдзіў другі на 6,3 п.п.
Была прыведзена і іншая наглядная статыстыка: пры параўнанні трох лічбаў — тэмпаў росту сабекошту прадукцыі, выручкі ад рэалізацыі і росту зарплаты са станоўчага боку можна адзначыць толькі дзве арганізацыі — ПМК-255, дзе тэмп росту сабекошту рэалізаванай прадукцыі ўзрос у 3,2 раза, выручка — у 3,2 раза, тэмп росту зарплаты — у 2,3 раза, і ААТ “ПМК 97 “Вадбуд” — адпаведна ў 2,3 раза, 2,3 раза і 1,7 раза.
Многія арганізацыі, забяспечваючы рост заработнай платы, не працуюць над зніжэннем сабекошту прадукцыі: як адзначыў старшыня райвыканкама, кіраўніцтву працоўных калектываў трэба сур’ёзна займацца эканамічнымі пытаннямі, лічыць, аналізаваць, а не “гнаць” рост зарплаты, выкарыстоўваючы пры гэтым і крэдытныя рэсурсы, што ў некаторых выпадках прывяло да росту крэдыторскай запазычанасці арганізацый і ў цэлым па раёне.
Уладзімір Піскіжаў падкрэсліў асаблівае значэнне работы па зніжэнні затрат у святле таго, што сёлетні год у нашай краіне праходзіць як Год беражлівасці.
Увага была нададзена і пытанням энергазберажэння (мэтавы паказчык за студзень — верасень склаў мінус 14,2% пры заданні на год мінус 14%); здачы лому чорных і каляровых металаў, нарыхтоўкі і здачы другаснай сыравіны.
П адрабязна на пытаннях работы галін народнай гаспадаркі раёна спынілася намеснік старшыні райвыканкама Алена Пекліна, указваючы на прычыны недахопаў, уносячы прапановы па вырашэнні праблемных пазіцый, як і патрабаваў перад пачаткам абмеркавання старшыня райвыканкама.
Пільная ўвага была нададзена аналізу ходу рэалізацыі раённага плана мадэрнізацыі на 2013-2015 гады, у які ўключана 18 арганізацый. У студзені — верасні асвоена 12,6 млн. долараў ЗША пры плане на 2013 год 30,07 млн. долараў ЗША (41,9% ад запланаванага на год), у тым ліку крэдытных рэсурсаў — 4,91 (37,3%).
Не забяспечана выкананне графікаў фінансавання планаў мадэрнізацыі па выніках 9 месяцаў у СВК “Бераснёўскі”, “Калгас “Беларусь”, “Добасна-агра”, “Калгас “Свярдлова”,  КСУП “Жылічы”, УКП “Жылкамгас”, аўтапарку  №14, райспажыўтаварыстве.
Сітуацыю ў жывёлагадоўчай і раслінаводчай галінах сельскай гаспадаркі акрэсліў намеснік старшыні райсельгасхарчу Іван Грышчанка. Канстатавалася, што асноўнай прычынай невыканання сельгасарганізацыямі даведзеных заданняў па тэмпах росту аб’ёмаў вытворчасці валавой прадукцыі з’явілася зніжэнне вытворчасці збожжа да ўзроўню мінулага года (на 15939 т). Што датычыцца вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, тэмп росту склаў 102,4% у супараўнальных цэнах.
Больш падрабязна аб рабоце аграпрамысловага комплексу раёна мы праінфармуем чытачоў у нумары, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Аб выканнанні  бюджэту раёна за 9 месяцаў гэтага года далажыла начальнік фінансавага ад-дзела райвыканкама Галіна Шупікава.
Былі заслуханы тлумачэнні кіраўнікоў арганізацый па ўзнятых праблемных пытаннях і іх бачанне напрамкаў паляпшэння сітуацыі.
М еры адказнасці кіраўнікоў і адказных асоб за незабеспячэнне выканання прагнозных паказчыкаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў гэтага года былі вызначаны прынятым рашэннем райвыканкама. У ім таксама дэталёва прапісаны напрамкі дзейнасці арганізацый і ведамстваў па выкараненні недахопаў і выхаду на больш эфектыўны рэзультат.
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.