Галоўная задача — служыць закону

Галоўная задача — служыць закону

ura

Прафесійнае свята — Дзень юрыста — вядзе свой адлік з 1997 года. Аб устанаўленні яго на 1-м з’ездзе суддзяў аб’явіў Кіраўнік дзяржавы А.Р.Лукашэнка.

У першую чаргу, гэта свята тых, хто абараняе нашы правы і інтарэсы: пракурораў, суддзяў, адвакатаў, следчых, юрысконсультаў, спецыялістаў па кадрах…
З кожным годам пералік сфер дзейнасці, для эфектыўнай работы якіх патрэбны юрыдычныя веды, становіцца ўсё больш шырокім. Менавіта высокапрафесійная дзейнасць юрыстаў ляжыць у аснове дакладнага і бездакорнага выканання законаў, абароны інтарэсаў дзяржавы, бізнэсу, правоў і свабод чалавека. Усё гэта прад’яўляе да прадстаўнікоў гэтай прафесіі высокія маральныя і этычныя патрабаванні. Бо галоўная задача юрыста — служыць закону.
У сучасным жыцці без дасканалага ведання законаў немагчыма прыняць узважанныя вытворчыя і кадравыя рашэнні. Расце і грамадзянска-прававая актыўнасць насельніцтва, людзі ўсё больш пераконваюцца ў магчымасці атрымаць справядлівае і рэальнае вырашэнне розных праблем менавіта прававым метадам.
У цяперашні час прадставіць стабільную работу шматпрофільнага прадпрыемства без высакакласнага спецыяліста-юрыста ўвогуле немагчыма. Ва ўсіх накірунках дзейнасці неабходна прытрымлівацца літары закона. Граматны юрыст — знаходка для любога прадпрыемства.
У ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” вось ужо 7 гадоў  працуе юрысконсультам Уладзімір Сгібнеў.
“Спецыяліст высокага класа, чалавек сумленны, адказны, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй”, – менавіта так ахарактарызавала Уладзіміра Сгіб-нева намеснік дырэктара райаграпрамтэхзабеспячэння па фінансах і бухгалтарскаму ўліку Марына Акушэвіч.
Нарадзіўся Уладзімір Васільевіч у в.Скачок. Пасля заканчэння Баравіцкай СШ паступіў у Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж. Дарэчы, аб юрыспрудэнцыі ён марыў з дзяцінства, таму і выбар прафесіі быў асэнсаваным. Пасля заканчэння каледжа па размеркаванні быў накіраваны ў адзін з саўгасаў Клічаў-скага раёна. А калі з’явілася магчымасць працаваць па абранай прафесіі на Кіраўшчыне, не задумваўся ні на хвіліну.
Так, у лістападзе 2006 года Уладзімір Васільевіч прыйшоў у якасці юрысконсульта ў ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. У тым жа  годзе ён паступіў у Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію, і летась атрымаў дыплом спецыяліста па грамадзянскім і гаспадарчым праве.
Як адзначыў падчас размовы У.В.Сгібнеў, работа юрыста складаная, але вельмі цікавая. Райаграпрамтэхзабеспячэнне — шматпрофільнае прадпрыемства, такая ж работа і ў юрыста. Займацца даводзіцца самымі рознымі пытаннямі: ад дагаворнай, прэтэнзійна-іскавой дзейнасці да ўтрымання жыллёвага фонду, ад сельскагаспадарчых  пытанняў да налічэння заработнай платы і г.д.
На пытанне, ці дапамагае яму веданне законаў у жыцці, Уладзімір Сгібнеў сціпла адказаў, што свае юрыдычныя веды імкнецца прымяняць толькі на рабоце. Але і ў штодзённым жыцці ніколі не адмаўляе ў юрыдычнай дапамозе тым, хто да яго звяртаецца. Але, несумненна, веданне законаў вельмі дапамагае яму ў жыцці: напрыклад, можна хутка і з пункту гледжання юрысдыкцыі граматна саставіць любы дакумент, правільна сфармуляваць сутнасць сваёй просьбы, каб атрымаць кваліфікаваны адказ.
На думку Уладзіміра Васільевіча, юрыст заўсёды павінен трымаць руку на пульсе жыцця, сачыць за зменамі ў заканадаўчай базе, арыентавацца ў ёй і ўмець граматна прымяняць на практыцы.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024
Знай наших!

Афганістан у лёсах маіх землякоў

17 апреля 2024
2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024