З клопатам аб людзях

На абслугоўванні ў нашым аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму знаходзіцца 346 пенсіянераў, клапоцяцца і дапамагаюць якім  40 сацыяльных работнікаў.  З агульнай колькасці нашых падапечных 22 абслугоўваюцца на ўмовах частковай аплаты, 318 — поўнай аплаты, бясплатна, па рашэнні райвыканкама, — 6 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Варта адзначыць, што з месяца ў месяц колькасць пенсіянераў, абслугоўваемых на даму, павялічваецца. За 10 месяцаў бягучага года на надомнае абслугоўванне прынята 110 чалавек, што больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Для паляпшэння якасці абслугоўвання пажылых грамадзян і вывучэння супрацьпажарнага стану іх домаўладанняў намі распрацавана мадэль узаемадзеяння сацыяльных работнікаў з падапечнымі. Калі ў першыя гады існавання цэнтра асаблівая ўвага надавалася арганізацыйным пытанням, то зараз асноўная задача — пошук новых падыходаў і форм у рабоце з пажылымі людзьмі, а таксама павышэнне якасці сацыяльных паслуг.
Непрацаздольныя грамадзяне актыўна карыстаюцца разавымі сацыяльнымі паслугамі. Найбольш запатрабаваны — пранне, развешванне і прасаванне бялізны, прыгатаванне ежы і варэння, колка і складзіраванне дроў, кармленне хатняй жывёлы, чыстка дываноў, люстэркаў,  мыццё халадзільніка, газавай пліты, сартыроўка вопраткі ў шафе і г.д. З пачатку года сума ад аказання платных паслуг і комплекснага абслугоўвання склала амаль 129 млн. рублёў.
Спецыялістамі цэнтра распрацаваны і ажыццяўляюцца сацыяльныя паслугі, накіраваныя на сацыялізацыю і падтрымку уразлівых катэгорый насельніцтва. Для падтрымкі актыўнага ладу жыцця людзей старэйшага пакалення функцыянуюць клубы “Незабудка” і “Адраджэнне”. Іх      удзельнікі маюць магчымасць разам адзначаць дні нараджэння, сустракаюцца, каб пагутарыць аб жыцці, паспяваць любімыя песні.
Акрамя таго, на базе аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму дзейнічае аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Яго наведвальнікі з цікавасцю праводзяць вольны час, дзеляцца сваім жыццёвым вопытам, а іншы раз і проста маюць магчымасць выказацца, не застацца сам-насам са сваімі праблемамі і клопатамі.
Таксама аддзяленнем праводзяцца “прамыя телефонныя лініі” па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання на даму і прадастаўлення дадатковых платных паслуг.
Спецыялісты і работнікі аддзялення прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў для пажылых лю-дзей, аказваюць дапамогу па ўборцы агародніны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам і грамадзянам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні.
Маргарыта ГІРАЕЎСКАЯ,
загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму РЦСАН.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.