Міхаіл Вербенка — у ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва

Міхаіл Вербенка — у ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва

verb

У красавіку наступнага года споўніцца    25 гадоў, як Міхаіл Васільевіч Вербенка працуе  ў СВК“Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Сам ён мясцовы — з в.Валосавічы, таму праца на зямлі яму  знаёмая з дзяцінства. Пасля школы закончыў Кіраўскае ПТВ-220, далей загартоўваў характар на армейскай службе. Адразу пасля арміі прыйшоў працаваць у “Рассвет”. І з таго моманту час адлічвае яго механізатарскі стаж.
На “зялёным жніве” ў гаспадарцы Міхаіл Вербенка сёлета быў задзейнічаны другі год запар, а ў мінулыя годы шчыраваў на ўборцы збожжавых. І меў на сваім рахунку значныя дасягненні, якія дазволілі быць сярод пераможцаў на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі”:  у 2005 годзе (у Слуцку) — 2-е месца ў рэспубліканскім спаборніцтве сярод камбайнераў збожжаўборачных камбайнаў, у 2006 годзе (у Бабруйску) — 3-е месца.
А сёлета — 1-е месца, ужо сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў. Працаваў на кормаўборачным камбайне Krone Big X 700 на нарыхтоўцы травяных кармоў, потым — кукурузы на сілас. Яго рэзультат — больш за 77526 тон.  Як адзначыў Міхаіл Васільевіч у размове з карэспандэнтам “раёнкі”, уборка ішла без паломак і збояў. Ён удзячны кіраўніцтву гаспадаркі за тое, што яму даверылі такі высокапрадукцыйны камбайн.
Зараз у механізатара ёсць магчымасць адпачыць ад напружаных сельгасработ — ён знаходзіцца ў водпуску. Але хапае ў яго і жонкі Святланы Ягораўны, якая працуе ў цяплічным камбінаце, клопатаў і дома. У сям’і Вербенкаў чацвёра дзяцей. Старшы сын Ігар зараз у арміі, служыць у дэсантных войсках. Дачка Наталля займаецца на першым курсе ў Жыліцкім сельгаскаледжы. Сын Сяргей — пяцікласнік, а самы маленькі член сям’і — Лізавета яшчэ ў дзіцячым садку. Безумоўна, усе рады поспехам бацькі і стараюцца браць з яго прыклад.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024