Паштовыя паслугі ў новым фармаце

Паштовыя паслугі  ў новым фармаце

Сёння многія структуры, якія аказваюць паслугі насельніцтву, праводзяць  працэс аптымізацыі. Перамены ў абслугоўванні назіраюцца і ў рабоце беларускай пошты. Ужо ў хуткім часе адбудуцца змяненні ў дзейнасці аддзяленняў паштовай сувязі на тэрыторыі нашага раёна.

yaz

На мінулым тыдні жыхары в.Гарадзец аднымі з першых не толькі ў раёне, але і ў вобласці мелі магчымасць паназіраць за работай мабільнага перасовачнага аддзялення паштовай сувязі. Пазнаёміцца з арганізацыяй яго работы прыехалі кіраўнік раёна Уладзімір Піскіжаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч. Расказала аб “пошце на колах” і прадэманстравала яе магчымасці дырэктар Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта” Алена Котава. Яна адзначыла, што на тэрыторыі нашага раёна, як і ўвогуле па ўсёй Беларусі, у межах рэспубліканскай праграмы развіцця паслуг паштовай сувязі на змену нерэнтабельным стацыянарным аддзяленням паштовай сувязі прыходзіць перасовачнае. Гэты праект будзе рэалізоўвацца паэтапна.
Зараз на Магілёўшчыне функцыянуюць 486 аддзяленняў паштовай сувязі, 348 з іх — у сельскай мясцовасці, большая частка з іх — стратныя. Амаль 70% аддзяленняў абслугоўваюць населеныя пункты, дзе пражывае да 500 чалавек, гэта не дазваляе забяспечваць рэнтабельную работу стацыянарнага аддзялення паштовай сувязі. Акрамя таго, традыцыйныя паштовыя паслугі — перасылка пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, паскоранай пошты — не карыстаюцца папулярнасцю ў вяскоўцаў. А прыём плацяжоў для аператараў мабільнай сувязі — не раўназначная ім замена, падкрэсліла Алена Котава. Укараненне перасовачных аддзяленняў дапаможа пашырыць і геаграфію абслугоўвання: паштовы аўтамабіль з’явіцца ў такіх вёсках, дзе стацыянарнай пошты ўвогуле ніколі не было.
Перасовачнае аддзяленне паштовай сувязі абсталявана на базе аўтамабіля павышанай праходнасці УАЗ. У яго фургоне (адна са сценак выконвае ролю вітрыны) размешчаны неабходны набор абсталявання для аказання шырокага спектра паслуг насельніцтву. Тут усталяваны спецыяльная камп’ютарная сістэма, мадэм, электронныя вагі, усё гэта дазволіць прадастаўляць поўны пералік паштовых і няпрофільных паслуг на высокім якасным узроўні.
Мабільнае аддзяленне паштовай сувязі па спектры аказваемых паслуг амаль нічым не адрозніваецца ад стацыянарнага. Тут можна будзе заплаціць за камунальныя паслугі, крэдыты і ма-більную сувязь, адправіць перавод, пісьмо альбо пасылку, аформіць падпіску на перыядычныя выданні ці страхоўку. Акрамя таго ёсць  магчымасць набыць розныя тавары — ад газет да харчовых прадуктаў і бытавой хіміі. Пры жаданні пакупніка работнік мабільнага аддзялення прыме заказ на дастаўку неабходнага тавара, і ў найкарацейшыя тэрміны заяўка будзе выканана.
Пасля дэманстрацыі работы мабільнага перасовачнага аддзялення паштовай сувязі ў мясцовай бібліятэцы-клубе адбылася сустрэча старшыні райвыканкама Уладзіміра Піскіжава, старшыні райсавета дэпутатаў Надзеі Каранкевіч,  дырэктара Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта” Алены Котавай, начальніка раённага вузла паштовай сувязі Марыны Падаляк  з жыхарамі в.Гарадзец.
Першае з пытанняў, якое турбавала грама-дзян тычылася менавіта закрыцця мясцовага стацыянарнага аддзялення паштовай сувязі ў в.Гарадзец.
Начальнік раённага вузла паштовай сувязі Марына Падаляк запэў-ніла прысутных, што прычын для перажывання няма. Кожны пенсіянер своечасова атрымае пенсію, а падпісчыкі — свае перыядычныя выданні. Ні адзін жыхар не застанецца без увагі. Абслугоўванне сяльчан па-ранейшаму будзе ажыццяўляцца паштальёнам, ім жа будзе дастаўляцца перыёдыка і пенсіі, а таксама праводзіцца афармленне падпіскі. А работа мабільнага перасовачнага аддзялення паштовай сувязі толькі павялічыць колькасць і якасць аказваемых паслуг. Дарэчы, у кожны з населеных пунктаў, абслугоўваемы аўтамабільнай поштай, яна будзе прыязджаць 5 разоў на тыдзень, акрамя суботы і нядзелі. Пры вызначэнні рэжыму работы перасовачнай пошты ўсе пажаданні сяльчан будуць улічаны.
“Мы імкнемся да таго, каб не пагоршыць абслугоўванне і не зменшыць аб’ём прадастаўляемых паштовых паслуг”, — адзначыла Алена Котава.
Далейшая размова тычылася пытання рамонту дарог дадзенага населенага пункта. Як запэўніў прысутных старшыня райвыканкама, у раёне прадпрымаецца ўсё магчымае, каб палепшыць стан дарог, але недастатковасць фінансавання не дазваляе гэта рабіць такімі тэмпамі, як хацелася б. У бягучым годзе сіламі ДРБУ-197 праводзіўся рамонт найбольш праблемных участкаў дарогі, у будучым гэта работа будзе працягвацца.
Мясцовыя жыхары выказалі занепакоенасць наконт ачысткі ад снегу дарог, прылягаючых да цэнтральнай вуліцы Гарадца. Старшыня райсавета дэпутатаў Надзея Каранкевіч патлумачыла, што ачыстка ад снегу ў бягучым годзе будзе ажыццяўляцца транспартам СВК “Калгас “Свярдлова” і ДРБУ-197. Разглядаліся і іншыя пытанні, некаторыя з іх былі вырашаны на месцы, астатнія — узяты на кантроль.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024