Пра бадзяжных сабак

sobУ рэдакцыю паступіў вусны зварот кіраўчанкі Т.І.Пятровай па пытанні наяўнасці ў райцэнтры бадзяжных сабак, у прыватнасці, пастаяннага знаходжання бадзяжнай сабакі ў раёне аўтапарка №14. Па словах заяўніцы, сабака  не дае спакойна прайсці, палохае прахожых.
З УКП “Жылкамгас” рэдакцыі паведамілі, што сіламі іх прадпрыемства быў праведзены рэйд па адлову бадзяжных сабак у раёне аўтапарка №14 (адлоўлена 2 сабакі). Увогуле па Кіраўску ў ходзе рэйду было адлоўлена 4 сабакі.
Даведачна: УКП “Жылкамгас” праводзяцца планавыя рэйды па адлову бадзячых жывёлін і рэйды па зваротах грамадзян аб скапленнях у стаі бадзяжных сабак. За 10 месяцаў гэтага года праведзена 5 рэйдаў.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.